Вы тут

У НАН адбыўся VІІ Беларускі касмічны кангрэс


Адным бачыцца «Зямля ў ілюмінатары», а другім — здымкі Зямлі на экране камп'ютара, зробленыя спадарожнікамі з космасу. На VІІ Беларускім касмічным кангрэсе, які адбываецца гэтымі днямі ў сталіцы, сабраліся дзясяткі знаўцаў касмічнай прасторы і прыбораў, якія ў ёй «пражываюць». На працягу трох дзён будзе заслухана больш чым 120 дакладаў навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых дзяржаў.


Удзельнікі мелі магчымасць не толькі з першых вуснаў пачуць пра напрацоўкі калег, але і пабачыць іх канкрэтныя дасягненні. Падчас кангрэса працуе выстаўка касмічных тэхналогій. На ёй прадстаўлены распрацоўкі, выкананыя па саюзнай праграме «Маніторынг-СД», расказаў Аляксандр Тузікаў, генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

«Напрыклад, прадстаўлены асноўныя элементы фазіраванай антэннай рашоткі для радара — гэта неабходны элемент усепагоднага спадарожніка. Дзеючы беларускі спадарожнік працуе цяпер у асноўным у аптычным дыяпазоне, таму з-за аблокаў мясцовасць можа быць не бачная з космасу, а ўсепагодны спадарожнік дазваляе атрымліваць даныя ў любое надвор'е», — расказаў ён пра апаратуру, якая распрацоўваецца айчыннымі спецыялістамі.

На выставе таксама прадстаўлены прыборы для каліброўкі касмічнай апаратуры, распрацаваныя Беларускім дзяржаўным універсітэтам, тэхналогіі па апрацоўцы даных дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, якія могуць быць карысныя, напрыклад, для лясной і сельскай гаспадаркі. На выставе можна ўбачыць спектрометр, які працуе на Міжнароднай касмічнай станцыі.

На выставе.

А ўвогуле гэты кангрэс — своеасаблівая падрыхтоўка да міжнароднага, які Мінск прыме ў наступным годзе. У 2018-м у беларускай сталіцы пройдзе міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, нагадаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

«Цяпер узрастанне актыўнасці ў вобласці касмічнай дзейнасці і прыцягненне ўсё большай колькасці дзяржаў у касмічную супольнасць становіцца ўжо сусветнай тэндэнцыяй. Гэта ў поўнай ступені адносіцца і да Беларусі, дзе ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю касмічных тэхналогій», — паведаміў Уладзімір Гусакоў. Па яго словах, значнае развіццё беларуская касмічная навука атрымала праз рэалізацыю беларуска-расійскіх навукова-тэхнічных праграм па распрацоўцы і выкарыстанні ў перспектыве касмічных сродкаў і тэхналогій, якія маюць на мэце стварэнне адзінай інфармацыйнай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

Работа кангрэса працягваецца. Пра яго міжнародны аспект чытайце ў наступным нумары нашага дадатку «Союз-Евразия».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Наколькі космас наш?

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!