Абласны этап рэспубліканскага фестывалю «Нашы таленты табе, Беларусь!» стартаваў з мінскага Палаца культуры ветэранаў. Да канца лістапада конкурсныя праграмы пройдуць у кожным абласным цэнтры, пра што паведамляе газета «Патрыёт» Ушацкага раёна.
Конкурс праводзіцца сярод прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў. Падчас канцэрта прадстаўляюцца тэматычныя праграмы, якія ўключаюць выступленні найлепшых калектываў і выканаўцаў. Фінал конкурсу адбудзецца 21 снежня сярод сямі самых моцных прэтэндэнтаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі адзначыў: «У прафсаюзных і ведамасных клубных установах, як правіла, засяроджваецца ўсё культурнае і творчае жыццё калектываў прадпрыемстваў. Людзі прыходзяць сюды, каб адпачыць пасля працоўнага дня, паказаць свае таленты. Таму вельмі важна развіваць гэты кірунак, каб кожны чалавек мог праявіць сябе не толькі ў працы, але і ў творчасці, бо творчасць працоўных калектываў — гэта душа беларускага народа».
Надзея АНІСОВІЧ
Што за таемнымі дзвярыма?