Вы тут

Міністры едуць у рэгіёны


Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі.


Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, ужо на наступным тыдні — 9 лістапада — запланаваны прыёмы грамадзян у міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца ў Гродзенскім аблвыканкаме, а таксама ў старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мікалая Яфімчыка ў Рэчыцкім райвыканкаме.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі сустрэнецца з грамадзянамі ў Клічаўскім райвыканкаме 17 лістапада, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко — у Слуцкім райвыканкаме 22 лістапада. У пятніцу, 24 лістапада, асабісты прыём правядуць міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак у Петрыкаўскім райвыканкаме і старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка ў Жлобінскім райвыканкаме.

На 28 лістапада ў Смаргонскім райвыканкаме запланаваны прыём грамадзян ва ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі. 30 лістапада міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч выедзе ў Лепельскі райвыканкам, а міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка — у Салігорскі райвыканкам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.