Вы тут

Падведзены першыя вынікі «Лістапада»


Нагадаем, што гэтымі днямі ў сталіцы праходзіць ХХІV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». На розных пляцоўках адбываюцца паказы ігравога і дакументальнага кіно на любы густ. Ужо падведзены вынікі конкурсаў нацыянальных кінашкол і фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Не абышлося і без цікавінак і адмысловых сюрпрызаў гэтага года.


Аляк­сей Ай­гі і Ан­самбль 4'33'' 8 ліс­та­па­да вы­сту­пяць у Мін­ску.

Прыз «За найлепшы фільм конкурсу нацыянальных кінашкол» быў прысуджаны фільму «Вузы» Зоф'і Кавалеўскай. Яна прадстаўляе Польскую нацыянальную школу кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Фільму «Возера» рэжысёра Дар'і Блахіной прысуджаны дыплом за праніклівую гісторыю жыцця ў суровых прыродных умовах чалавека, які захоўвае сілу духу і радасць жыцця. Гэты фільм створаны пры ўдзеле Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута кіно і тэлебачання. Фільм «У іншым свеце» рэжысёра Ганны Бедыньскай атрымаў дыплом за мастацкае ўвасабленне тэмы маральнага выбару і любові як самага важнага сэнсу жыцця — гэта Школа дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава з Расіі.

Толькі-толькі сталі вядомыя і вынікі конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Прыз «Залаты «Лістападзік» за найлепшы фільм» атрымала карціна «Падарожжа Фані» Лолы Дуаён з Францыі. Прыз «За найлепшую дзіцячую ролю» атрымаў Сарэх Нур Мусаві з фільма «Подых жыцця» іранскага рэжысёра Наргеса Абіяра — апошні атрымаў яшчэ і спецыяльны прыз журы «За найлепшую рэжысуру». Прыз «За найлепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме» атрымаў Эктар Гарсія — гэта фільм «Крокі героя» рэжысёра Энры Рынкона з Калумбіі. Прыз сімпатый гледачоў «За найлепшы фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі» атрымала стужка «Цім Талер, або Прададзены смех» рэжысёра Андрэаса Дрэзэна з Германіі.

Гэтымі днямі гледачы «Лістапада» змаглі ўбачыць унікальны адрэстаўраваны фільм. Стужку Барыса Барнета «Дом на Трубнай» прадставілі пад акампанемент Аляксея Айгі і Ансамбля 4'33''. Варта дадаць, што для «Лістапада» стала ўжо традыцыяй паказваць пад жывую музыку класічныя стужкі, створаныя на пачатку станаўлення кінематографа. Сёлета для такога паказу гэты фільм абралі ў сувязі са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Ад­на з уз­на­га­род «Ліс­та­па­да»

«Дом на Трубнай» — гэта адначасова сатырычная камедыя і «гісторыя Папялушкі» савецкай эпохі. У віхуру НЭПа трапляе дзяўчына-сялянка, якая прыбыла з роднай вёскі ў Маскву. Тут яна ўладкоўваецца хатняй гаспадыняй да ўладальніка салона-цырульні Голікава і яго жонкі. Дом на Трубнай, дзе даводзіцца працаваць Паранні (так завуць дзяўчыну), населены дзіўнымі героямі, якія жывуць у сваім уласным маленькім свеце, поўным мяшчанскай мітусні і плётак. Гаспадыня бессаромна дапякае сваю работніцу, прымушае выконваць непасільную працу. Але ўсё мяняецца, калі насельнікі дома даведваюцца, што Праскоўя Пітунова стала дэпутатам Массавета ад прафсаюза пакаёвак...

«Дом на Трубнай» — адна з тых жамчужын кіно, у якіх жанчыны кіруюць светам.

Варта дадаць, што 8 лістапада ў сталічнай прасторы «ок16» адбудзецца адмысловы клубны канцэрт Аляксея Айгі і Ансамбля 4'33'' для гасцей і гледачоў фестывалю «Лістапад».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хто кіруе светам?..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.