Вы тут

У Савеце Рэспублікі прынялі пасла Беларусі ў Балгарыі


Спікер верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл МЯСНІКОВІЧ прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра ВАРАНКОВІЧА. У сустрэчы таксама ўзяў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ.


На сустрэчы абмяркоўваліся стан і далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі, уключаючы гандлёва-эканамічныя пытанні і міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Уладзімір Варанковіч праінфармаваў аб парадку дня пасяджэння Беларуска-Балгарскай Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое праходзіць у Мінску.

Міхаіл Мясніковіч зрабіў акцэнт на неабходнасці паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння рэгіянальных сувязяў і актывізацыі парламенцкага дыялогу паміж нашымі краінамі. У ходзе размовы была закранута таксама праблематыка адносін нашай краіны з Грэчаскай Рэспублікай і Рэспублікай Кіпр.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Эканоміка, рэгіёны, дыялог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.