Да члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алега Суконкі паступіў зварот ад жыхароў вёсак Вярбіцкія і Чарцяж, што ў Мінскім раёне, а таксама ад членаў садовых таварыстваў «Бярозавы гай-1», «Пралеска-10», «Сонечная паляна» і кааператыва індывідуальных забудоўшчыкаў «Чарцяж». Зварот датычыцца рамонту і добраўпарадкавання аўтадарогі Н-9066 Бараўляны — Вярбіцкія — Чарцяж, якая знаходзілася ў дрэнным стане.
Па пытанні прывядзення дарогі ў парадак жыхары даўно звярталіся ў розныя інстанцыі, бо гэты шлях з'яўляецца асноўнай артэрыяй, якая злучае пералічаныя населеныя пункты з аб'ектамі сацыяльнага і вытворчага прызначэння. Зварот быў разгледжаны ва ўзаемадзеянні са службовымі асобамі дзяржаўных органаў і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з выездам на месца. Парламентарый унёс свае прапановы па рашэнні праблемнай сітуацыі. Вынікам праведзенай работы стаў якасны рамонт дарогі.
Вераніка ПУСТАВІТ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?