Вы тут

Грузінская дэлегацыя сустрэлася са спікерамі беларускага парламента


У гэтыя дні нашу краіну з афіцыйным візітам наведвае дэлегацыя з Грузіі. Яе ўзначаліў Іраклій Кабахідзэ, старшыня парламента гэтай краіны, які паспеў за адзін дзень правесці сустрэчы як з кіраўніком дзяржавы, так і са спікерамі абедзвюх палат беларускага парламента.


Па выніках перагавораў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, заявіў, што важнай тэмай для абмеркавання застаецца роля парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні двухбаковых і шматбаковых кантактаў. Беларускі спікер звярнуў увагу на пазітыўную дынаміку двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін: наш тавараабарот за 2016 год вырас у 1,6 раза, а беларускі экспарт павялічыўся ў 2,5 раза. Станоўчая дынаміка назіраецца і ў гэтым годзе. Пры гэтым гутарка ідзе не толькі пра таварнае супрацоўніцтва, але і пра стварэнне бізнес-цэнтраў для арганізацыі работы кампаній, якія будуць валодаць сумеснай кампетэнцыяй і зацікаўленасцю.

Таксама Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што нашы краіны плённа працуюць у рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і ў межах Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва. У сваю чаргу Іраклій Кабахідзэ выказаў спадзяванне, што ўзаемадзеянне паміж беларускімі і грузінскімі заканадаўчымі органамі выйдзе на новы ўзровень. Замежны госць заявіў аб падпісанні з Нацыянальным сходам Беларусі сумеснай заявы, якая мусіць паспрыяць далейшаму развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі парламентамі, і краінамі ў цэлым.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з грузінскай дэлегацыяй адзначыў, што гэта "першы парламенцкі візіт такога ўзроўню ў гісторыі адносін паміж нашымі дзяржавамі". Ён расказаў Кабахідзэ, што ў Беларусі сочаць за навінамі з яго радзімы і ставяцца да грузінаў вельмі добра. Сяброўскія адносіны паміж народамі пацвердзіў і суразмоўнік.

Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што на сённяшнім этапе супрацоўніцтва надышоў час рэалізаваць буйныя сумесныя праекты. Адзін з іх ужо намячаецца — зборка ліфтаў. Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што групы сяброўства Беларусі і Грузіі маглі б заняцца не толькі візітамі, але і зрабіць "дарожную карту" для развіцця двухбаковых адносін і супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

Вераніка ПУСТАВІТ

Надзея АНІСОВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.