Вы тут

Выйшла паштовая марка «2017 — Год навукі ў Беларусі»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «2017 — Год навукі ў Беларусі».


Ён быў аб'яўлены ўказам Прэзідэнта краіны з мэтай павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу.

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах краіны. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

На фінішы года выйшлі ў абарачэнне таксама тры паштовыя маркі, прысвечаныя 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашай краінай і рэспублікамі Малдова, Усходні Уругвай. Гэтыя праекты падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.

У дзень выпуску марак у аддзяленні сувязі №1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) прайшло спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Загаловак у газеце: На фінішы года

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.