Вы тут

Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з сербскім калегам


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з віцэ-спікерам Парламента Сербіі Вералюбам Арсічам, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Парламенцкай асамблеі парламенцкага вымярэння Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ).


Падчас перагавораў разгледжаны перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Спікер верхняй палаты беларускага парламента адзначыў, што Беларусь і Сербія эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай і эканамічнай сферах, паспяхова развіваюць парламенцкія сувязі. «Мы бачым падтрымку з боку парламентарыяў Сербіі пры абмеркаванні адчувальных для Беларусі пытанняў», — сказаў ён.

Умацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва спрыяе рэалізацыя дзвюма дзяржавамі дарожнай карты на 2017—2018 гады. «Усе тры вымярэнні — парламенцкае, бізнес-супольнасць, урадавыя колы — працуюць у цесным кантакце, і, безумоўна, гэта ў інтарэсах нашых эканомік», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. У сваю чаргу Вералюб Арсіч падзякаваў за цёплы прыём і выказаў упэўненасць у далейшым пашырэнні партнёрства паміж краінамі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Тры вымярэнні на службе эканомік

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.