Вы тут

Беларусаў вучаць даглядаць за пажылымі і цяжкахворымі


Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай і Мінскай абласцей прайшлі навучанне прафесійнаму догляду за пажылымі і цяжкахворымі людзьмі. Гэта новы этап кампаніі па комплекснай падрыхтоўцы такіх спецыялістаў.


— Сёння Беларусь, як і ўвесь астатні свет, сутыкаецца з праблемай старэння насельніцтва. У краіне расце колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў штодзённай дапамозе. Галоўныя мэты нашай школы — павышэнне якасці паслуг па патранажным доглядзе, дапамозе ў рэабілітацыі пасля цяжкіх хвароб і траўмаў, фарміраванне культуры догляду за людзьмі, якія маюць патрэбу ў ім, — кажа арганізатар курсаў, кіраўнік школы прафесійнага догляду «Азбука клопату» Алена Марыгероўская.

Супрацоўнікі ТЦСАН і дамоў-інтэрнатаў прайшлі навучанне на бязвыплатнай аснове на базе РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». Удзельнікі праграмы атрымалі навыкі работы з пажылымі, цяжкахворымі і людзьмі з інваліднасцю, а таксама аказання ім даўрачэбнай дапамогі і работы са спецыялізаваным абсталяваннем.

Заняткі праводзілі эксперты з багатым практычным досведам: псіхолагі, неўролагі, фізіятэрапеўты, спецыялісты па рэабілітацыі і геранталогіі. У ходзе практычных семінараў супрацоўнікам ТЦСАН расказалі таксама пра этыку і псіхалогію пабудовы камунікацый з чалавекам, які мае патрэбу ў доглядзе, а таксама з яго сваякамі.

А ў снежні курсы школы «Азбука клопату» стануць даступныя ўсім ахвотным атрымаць новую спецыяльнасць, а таксама сваякам цяжкахворых і пажылых людзей — але ўжо на платнай аснове.

Стаць удзельнікам курсаў можна, патэлефанаваўшы па нумары 8 025 602-55-40.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.