Вы тут

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынтарскай гонцы


Дар'я Домрачава перамогай у спрынтарскай гонцы вярнулася на вяршыню сусветнага біятлона.

У пятніцу ў аўстрыйскім Хохфільцэне стартаваў другі этап Кубка свету. Спаборніцкую праграму адкрыла мужчынская гонка, нягледзячы на зробленыя замены ў складзе нашай каманды, беларускія біятланісты не паказалі добрых вынікаў і не трапілі нават у топ-60. А вось жаночая частка зборнай падарыла заўзятарам пераможныя эмоцыі.


Да часу яе старту Хохфільцэн накрыў снег, а значыць, ідэальная стральба была залогам поспеху. Лідар зборнай Дар'я Домрачава справілася з гэтым кампанентам біятлона ідэальна, з «нулём» акрамя нашай Дашы прайшлі дыстанцыю менш за 10 спартсменак. Гэтая перамога стала 29-й у кар'еры трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі і 7-й менавіта на спрынтарскай дыстанцыі, вікторыя перамясціла Дар'ю на 14-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

Сёння ў гонцы праследавання Домрачава стартуе першай з добрым часавым зачынам. Надзея Скардзіна выйдзе на дыстанцыю 26-й, згодна з месцам, якое яна заняла ў спрынце, а Ірына Крыўко — 35-й. Надзея Пісарава і Дар'я Юркевіч учора сталі 87-й і 83-й адпаведна, што не дазволіла ім прыняць удзел у сённяшняй гонцы.

З перамогай Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: І лыжы не падвялі, і стральба

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.