Вы тут

Тэлеконкурс «Талент краіны» падвёў вынікі


Адзін з самых маштабных айчынных творчых тэлеконкурсаў «Талент краіны» падвёў вынікі: пераможцамі і ўладальнікамі грантаў ад Спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі сталі юная балерына Ксенія Косава і віртуозны піяніст Багдан Бабіч.


Мінчанцы Ксеніі Косавай усяго 10 гадоў, больш за шэсць з якіх дзяўчынка займаецца танцамі — і сучаснымі, і класічным балетам. На яе рахунку шэраг перамог у міжнародных конкурсах і тытулы чэмпіёнкі свету па балеце ў дуэце, танцы мадэрн у дуэце, а таму педагогі і бацькі не сумняваюцца, што ў маленькай танцоркі вялікая будучыня. Што да 15-гадовага навучэнца гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі Багдана Бабіча, то ён неаднаразовы лаўрэат рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», а таксама іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. І абодва яны — найлепшыя з 48 удзельнікаў другога сезона тэлепраекта — жывы прыклад таго, што талент, любоў да мастацтва і вера ва ўласныя сілы абавязкова прывядуць да перамогі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Талент перамагае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.