Вы тут

Вучні ліцэя МУС атрымалі каштоўныя кнігі


Падарунак зрабілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і музей цэнтра культурна-выхаваўчай работы Міністэрства ўнутраных спраў.


Як паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман МАТУЛЬСКІ, які таксама з'яўляецца членам грамадскага савета пры МУС, ідэя перадаць кнігі ў бібліятэку ліцэя ўзнікла якраз на ўзроўні грамадскага савета. Нагодай для наведвання ліцэістамі галоўнай бібліятэкі краіны, дзе праходзіла ўрачыстая цырымонія, акрамя гэтага стала знаёмства з унікальнай экспазіцыяй да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Дырэктар музея цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС Віялета Салодкая шчыра падзякавала Нацыянальнай бібліятэцы і асабіста Раману Матульскаму за актыўны ўдзел у ініцыятыве папоўніць бібліятэчны фонд Спецыялізаванага ліцэя МУС. Яна расказала, што музей міліцэйскага ведамства перадаў установе адукацыі кнігі пра гісторыю Беларусі і органаў унутраных спраў краіны, а таксама выданні пра гісторыю і праваахоўныя органы замежных дзяржаў, падораныя замежнымі дэлегацыямі. Такім чынам кнігі, якія раней былі даступныя толькі супрацоўнікам музея, займелі шырокае кола зацікаўленых чытачоў.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.