Віцэ-спікер Савета Рэспублікі ўручыла падарункі вучням Ждановіцкай школы-інтэрната.
Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», у межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» наведала Ждановіцкую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат.
Ад імя Беларускага саюза жанчын і сябе асабіста Мар'яна Шчоткіна павіншавала вучняў школы з навагоднімі святамі і ўручыла ім салодкія падарункі і кнігі. У якасці галоўнага падарунка на свята дзеці атрымалі мяккую мэблю. «Няхай у новым годзе спраўдзяцца ўсе вашы мары, каб вы рэалізавалі тое, чаго хочаце больш за ўсё. Няхай новы год прынясе вам цікавыя сустрэчы, толькі добрыя падзеі і будзе запамінальны і цікавы», — пажадала Мар'яна Шчоткіна вучням школы.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі наведвае Ждановіцкую школу-інтэрнат не ўпершыню. З вучнямі школы і педагогамі яна сустракалася ў жніўні гэтага года. Тады дзеці сказалі, што ў якасці падарунка ім хацелася б атрымаць мяккую мэблю. «Акцыя «Нашы дзеці» дапамагае ажыццяўляць дзіцячыя мары. Яна аб'ядноўвае ўсіх нас. Кожны можа ўнесці свой уклад, дапамагчы нешта набыць для дзяцей», — сказала Мар'яна Шчоткіна. Яна адзначыла, што акцыя стала традыцыйнай для Беларусі.
Дзеці падзякавалі за цёплыя віншаванні і падарункі і ўручылі Мар'яне Шчоткінай і членам прэзідыума Беларускага саюза жанчын сувеніры на памяць, зробленыя сваімі рукамі. Пасля святочнага канцэрта, на якім выступілі выхаванцы, адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі творчых работ вучаніцы 5 класа школы-інтэрната Карыны Копач.
Сяргей Рахманаў правёў пасяджэнні груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных краін.
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Японіі, а таксама групы па супрацоўніцтве з парламентам Турэцкай Рэспублікі Сяргей Рахманаў правёў пасяджэнні груп.
У ходзе мерапрыемства, якое датычылася Японіі, адбылася размова аб развіцці міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама аб пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.
Што да супрацоўніцтва з Турцыяй, то падчас мерапрыемства члены групы абмеркавалі развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама асноўныя
кірункі рэалізацыі міжпарламенцкіх кантактаў.
Членам Савета Рэспублікі ўручаны медалі.
Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у кастрычніку 2017 года прыняў рашэнне аб узнагароджанні прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь медалём «МПА СНД. 25 гадоў» за заслугі ў справе развіцця і ўмацавання парламентарызму, уклад у развіццё і ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання СНД, умацаванне міжнародных сувязяў і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч уручыў медалі членам Савета Рэспублікі.
Вераніка ПУСТАВІТ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.