Вы тут

У штаб-кватэры Еўрагульняў праходзіць візіт Асімакіса Асімакопуласа


У штаб-кватэры ІІ Еўрапейскіх гульняў праходзіць візіт галоўнага эксперта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па спорце Асімакіса Асімакопуласа.

Учора госць правёў нараду з менеджарскім складам Дырэкцыі, на якой абмяркоўваўся шэраг рабочых пытанняў, якія датычацца арганізацыі
і правядзення Гульняў. Асімакопулас падзяліўся вопытам правядзення буйных спартыўных падзей мінулых гадоў.


Ён адзначыў, што для Беларусі правядзенне Гульняў — гэта выдатны шанц паказаць краіну ўсяму свету і магчымасць апраўдаць укладзеныя ў падрыхтоўку сродкі ў будучыні. Важна разумець, што пасля Гульняў у краіне застанецца спадчына, а галоўнае — вопыт правядзення буйной спартыўнай падзеі. Эксперт ЕАК адзначыў, што ў Мінску ён сустрэў адданых справе людзей, сапраўдных прафесіяналаў. Акрамя таго, эксперт ахарактарызаваў Беларусь як краіну з вялікім патэнцыялам, бо тут развіваюцца розныя віды спорту, ёсць выдатная спартыўная інфраструктура.

Асімакопулас падкрэсліў, што цяпер важна аб'яднаць намаганні ўсіх бакоў, каб за час, які застаўся, а яго не шмат, паспець прывесці ўсё да патрабаванняў Еўрапейскага алімпійскага камітэта і прадэманстраваць усёй Еўропе і свету свае цудоўныя прыродныя, гістарычныя, спартыўныя, чалавечыя і іншыя рэсурсы.

Эксперт ЕАК адзначыў, што спрашчэнне працэдур бязвізавага рэжыму, няхай гэта будзе ўезд у краіну або атрыманне акрэдытацыі, пойдзе на карысць іміджу Гульняў і краіны ў цэлым. Бо кожнаму заўзятару важна, забраніраваўшы гасцініцу і купіўшы білет, мець магчымасць хутка і бесперашкодна трапіць у краіну.

Эксперт таксама паведаміў, што падрыхтаваны каляндар правядзення спаборніцтваў па відах спорту ІІ Еўрагульняў. Цяпер расклад павінен прайсці ўзгадненне ў многіх міжнародных структурах, з тэлебачаннем. «Каляндар правядзення спаборніцтваў падрыхтаваны больш чым на 90 %. Могуць быць нейкія змены, але яны не будуць глабальныя», — сказаў Асімакіс Асімакопулас.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Шанц паказаць краіну свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.