23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Завяршылася Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»


10 студзеня ў краіне завяршылася Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Намеснік міністра адукацыі Раіса СІДАРЭНКА лічыць, што задача — арганізаваць для ўсіх без выключэння дзяцей навагоднюю казку — была паспяхова вырашана. Дваццаць гадоў таму, калі гэта акцыя толькі стартавала, галоўнай мэтай было ахапіць святам найперш дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. А сёння ў яе ўцягнуты абсалютна ўсе дзеці: са шматдзетных сем'яў, з асаблівымі патрэбамі, таленавітыя і адораныя, тыя, якім патрабуецца асаблівая ўвага.


Раіса Сідарэнка адзначыла адну станоўчую тэндэнцыю: у 1995 годзе ў Беларусі дзейнічалі 86 устаноў для дзяцей-сірот, а цяпер іх налічваецца толькі 44, і 80 працэнтаў дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі, знаходзяцца на сямейных формах уладкавання.

У снежні аб сваім жаданні далучыцца да дабрачыннай акцыі афіцыйна заявіла каля 90 дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, але колькі насамрэч было ўдзельнікаў, падлічыць складана, бо ў мерапрыемствах прымалі ўдзел і грамадскія арганізацыі, і фонды, і камерцыйныя структуры, і прыватны бізнес. «Сёлета зусім нечакана для нас з'явілася ініцыятыва прадпрымальнікаў, якія ў якасці спонсарскай дапамогі сабралі 960 тысяч рублёў і накіравалі гэтыя грошы ў дзіцячы анкалагічны цэнтр. Калі нараджаюцца такія ініцыятывы, мы разумеем, што акцыя «Нашы дзеці» — адна з самых важных у нашай краіне», — падкрэсліла Раіса Сідарэнка.

Рэспубліканскія органы перадалі ў дзіцячыя ўстановы матэрыяльную дапамогу, абсталяванне і падарункі ў памеры 1 мільён 180 тысяч рублёў (на 260 тысяч больш, чым у папярэднюю акцыю, і ў два разы больш, чым у перыяд акцыі 2015 года). Прычым у гэтай суме не ўлічаны падарункі Прэзідэнта, якія былі дадаткова накіраваны ва ўстановы спецыяльнай адукацыі, — гэта 2,5 тысячы развіццёвых гульняў і такая ж колькасць салодкіх падарункаў.

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведвалі дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказвалі ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

Сапраўдным падарункам для тысячы юных беларусаў стала і магчымасць наведаць Палац Незалежнасці ў Мінску. 27 снежня сюды на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы запрасілі таленавітых і адораных дзяцей, студэнцкую і творчую моладзь. А 4 і 5 студзеня дзверы палаца адчыніліся для дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі.

— Мы лічым, што акцыя «Нашы дзеці» мае і вялікі выхаваўчы патэнцыял, — падкрэслівае Раіса Сідарэнка. — Дзеці, якім арганізавалі свята, імкнуцца падзяліцца святочным настроем з тымі людзьмі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі: яны ідуць у дамы састарэлых, бальніцы, да ветэранаў, інвалідаў, выступаюць перад імі і дораць падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падзяліся святам

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.