Вы тут

Прэзідэнт прыняў кіраўніка МЗС


Цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў скарацілі прыкладна на трэць, замежныя ўстановы — на 15 %. Таксама Беларусь плануе закрыць генконсульствы ў Адэсе, Гданьску і Мілане. Пры гэтым больш увагі цяпер будуць надаваць рабоце ў тых краінах, якія прыносяць найбольшую аддачу. Учора тэмы аптымізацыі ў МЗС і развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку адносін з Еўрапейскім саюзам, абмяркоўваліся падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ведамства Уладзімірам Макеем.


— Я думаю, што вы хацелі абмеркаваць са мной пытанні аптымізацыі МЗС, калі там ёсць нейкія недамоўленасці, нестыкоўкі, няўзгодненасці. Я гатовы да таго, каб мы канчаткова маглі прыняць рашэнні, калі ёсць пытанні, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Больш за ўсё мяне цікавяць праблемы знешнеэканамічнай дзейнасці. Я знаёмы з вынікамі, але мяркую, у вас ёсць больш дакладная інфармацыя.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся перспектывамі ў плане дыверсіфікацыі знешняга гандлю і дзейнасці нашых пасольстваў.

Уладзімір Макей, у сваю чаргу, адзначыў, што ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці па выніках 2017 года назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі.

— Адбыўся рост экспарту на 23%. Прычым на дзве трэці так склалася за кошт росту цэн, але на адну трэць — за кошт фізічнага росту экспарту. Таму ў цэлым гэта можна лічыць станоўчай тэндэнцыяй, — адзначыў міністр.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дыпламатычная аптымізацыя

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.