Вы тут

Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта


Падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыем Сянько абмяркоўваліся надзённыя пытанні беларускай мытні.


У прыватнасці, Юрый Сянько паведаміў пра вынікі работы за мінулы год. Так, летась ад мытных збораў у бюджэт паступіла на $412 млн больш, чым годам раней.

Беларускі лідар адзначыў, што аднымі з кірункаў з'яўляюцца супрацоўніцтва з Расіяй і вырашэнне пытанняў з санкцыйнымі таварамі. Тое, што ў Беларусі навучыліся ў штучных умовах вырабляць ікру, гэта добра. «Але тым не менш хацелася б пагаварыць аб'ектыўна: у чым нам яшчэ трэба папрацаваць, каб прэтэнзій з боку расіян было менш? І як развіваецца тут наша супрацоўніцтва з Расіяй. Як бы там ні было, а знешняя мяжа Саюзнай дзяржавы пад Брэстам, а не пад Смаленскам», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Юрый Сянько адзначыў, што летась было канфіскавана каля 10 тысяч тон санкцыйных тавараў коштам каля $9 млн. Сёлета мытныя органы працягнуць сумесную работу з расійскімі калегамі ў гэтым кірунку.

Пасля сустрэчы старшыня мытнага камітэта паведаміў журналістам, што летась мытнай службай было канфіскавана з незаконнага абароту больш за тысячу кілаграмаў цяжкіх наркотыкаў, распачата 41 крымінальная справа па факце перамяшчэння наркотыкаў. Чатыры буйныя партыі накіроўваліся ў Расію, пра што мытнікі паведамілі сваім калегам.

Да таго ж летась былі праведзены эксперыменты, звязаныя з Мытным кодэксам, які ўжо ўступіў у сілу. Бізнес ацаніў іх станоўча: 91 300 партый тавару былі аформлены ў аўтаматычным рэжыме.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Мытная служба: санкцыйныя тавары і вынікі 2017 года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».