Вы тут

Палата прадстаўнікоў разгледзела графік падрыхтоўкі пытанняў на сесію


Акрамя таго, на Савеце абмеркавалі план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на гэты год. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА расказаў, што чакае сёлета дэпутатаў.


Фота БЕЛТА.

«Ужо сёння ў нас на разглядзе знаходзіцца 40 законапраектаў, 29 з якіх уключаны ў графік. Тэрміны, устаноўленыя ў ім, павінны няўхільна выконвацца. А тыя праекты, над якімі камісіі яшчэ працуюць, трэба аператыўна дапрацаваць і ўключыць у графік разгляду на гэту сесію. Трэба сур'ёзна павысіць адказнасць дэпутатаў за падрыхтоўку праектаў, а старшыням камісіі больш жорстка кантраляваць гэты працэс».

Акрамя таго, дэпутатаў чакае работа з кодэксамі. А таксама падрыхтоўка законапраектаў па пытаннях, напрыклад, донарства крыві і яе кампанентаў. У працэсе яшчэ шэраг дэпутацкіх ініцыятыў, якія датычацца асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, карэкціроўкі Ляснога кодэкса.

За гэты год плануецца правесці парламенцкія слуханні па трох тэмах: энергетыка, інвестыцыі і адукацыя. Старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць, што яны павінны мець практычны вынік у выглядзе рэкамендацый, якія могуць быць улічаны пры падрыхтоўцы законаў. Такі ж падыход павінен прысутнічаць на семінарах, круглых сталах і выязных пасяджэннях — усяго запланавана каля паўсотні мерапрыемстваў.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК паведаміў, што 11 законапраектаў будуць разгледжаны ў першым чытанні, 17 — паўторна, а яшчэ ў Палату прадстаўнікоў паступіў Дэкрэт № 8. «Я б адзначыў некалькі кірункаў: першае — гэта блок законапраектаў, які звязаны з паляпшэннем эканамічнага становішча ў краіне. Можна было б узгадаць дзяржаўна-прыватнае партнёрства, Банкаўскі кодэкс. Дэкрэт № 8 варты дадатковай увагі, таму што гэта абсалютна новы кірунак, ён практычна закладвае асновы для стварэння новага кодэкса ў развіцці эканамічнага складніка краіны. Будзе цэлы шэраг законапраектаў, якія ў прынцыпе паляпшаюць спажывецкія ўласцівасці. Яны скіраваны на аказанне разнастайных паслуг. Тут можна было б назваць такія, напрыклад, як пітное водазабеспячэнне, — тэма дастаткова актуальная для краіны, якасць харчовых і наогул тавараў, абарона правоў спажыўцоў».

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый ВАРАНЕЦКІ расказаў, што летась аўтарытэт парламента значна ўмацаваўся на міжнароднай арэне. Сёлета работа працягнецца, напрыклад, плануецца супрацоўнічаць з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, пачаць актыўна ўзаемадзейнічаць з ПА Савета Еўропы, а таксама з ПА Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора. Нягледзячы на тое, што ў прыярытэце застаецца работа ў рамках структур, створаных на прасторы СНД, пашыраюцца сувязі і з МПА АСЕАН, і з Лацінаамерыканскім парламентам.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Расклад на заўтра

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.