Вы тут

У Егіпце знайшлі грабніцу высакароднай жрыцы


Непадалёк ад пірамід Гізы археолагі знайшлі грабніцу, пабудаваную 4000 гадоў таму. Магіла належала жрыцы, набліжанай да фараона з Пятай дынастыі.


Некропаль Гізы — буйны комплекс пахаванняў на тэрыторыі Мемфіса, сталіцы Старажытнага Егіпта. Яго самымі вядомымі аб'ектамі з'яўляюцца скульптура сфінкса і піраміды — у тым ліку знакамітая піраміда Хеопса. Раскопкі ў гэтым раёне вядуцца на працягу многіх гадоў, і нядаўна археолагі адкрылі грабніцу жрыцы па імені Хетпет. Жрацамі ў Старажытным Егіпце ў асноўным былі мужчыны; жанчыны маглі прыслужваць толькі абраным багам — у прыватнасці, багіні прыгажосці і ўрадлівасці Хатхор. Хетпет была жрыцай менавіта пры яе храме.

Падобны статус набліжаў жанчыну да сям'і фараонаў, і пахавальныя рытуалы ў яе гонар адрозніваліся адмысловымі ўшанаваннямі. Гліняна-цагляныя сцены грабніцы пакрытыя маляўнічымі роспісамі. На некаторых карцінах намалявана сама Хетпет, якая добраслаўляе паляванне і рыбалку ці сядзіць за сталом, поўным дароў. На іншых можна ўбачыць людзей, якія займаюцца топкай металу, вырабам скураных рэчаў або танцамі. Незвычайнымі з'яўляюцца малюнкі, на якіх паказаны ручныя малпы: яны танцуюць ці збіраюць садавіну. Як тлумачаць археолагі, гэта толькі другі падобны малюнак у свеце: першы, які адносіцца да XІІ стагоддзя, быў знойдзены ў раёне паселішча Сакара за 30 км на поўдзень ад Каіра.

Хетпет жыла 4400 гадоў таму, падчас кіравання Пятай дынастыі фараонаў. Гэты перыяд у гісторыі Егіпта лічыцца адным з самых значных: тады, напрыклад, з'явіліся Тэксты пірамід, культы Асірыса і Ра сталі набіраць сілу, а па ўсёй краіне было пабудавана мноства пірамід і палацаў. Аднак мумія жанчыны да гэтага часу не знойдзеная: археолагі не выключаюць, што ў яе гонар было пабудавана некалькі пахавальных комплексаў і галоўны можа знаходзіцца ў заходняй частцы некропаля Гізы.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.