Вы тут

Дні Мінска пройдуць у Будапешце


З 19 да 22 красавіка ў сталіцу Венгрыі адправіцца вялікая беларуская дэлегацыя, дзе абмяркуюць эканамічныя стасункі паміж дзвюма краінамі. Але не абыдзецца і без абмену досведам у сферы гарадской гаспадаркі, а таксама творчага вечара — сваю канцэртную праграму пакажа калектыў «Харошкі».


Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр КРАПАК, адным з галоўных мерапрыемстваў стане беларуска-венгерскі бізнес-форум. Летась тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў больш за 82 мільёны долараў, што амаль на 17 % больш, чым у папярэднім годзе. Венгерскі бок цікавяць беларускія трактары, лесаматэрыялы, фанера... Летась спіс дапоўнілі судны, тканіны, шыны, тэлефоны і іншае. У Мінск з Будапешта прывозяць фармацэўтычную прадукцыю, тэхніку, аўто, з нядаўняга часу расліны, садавіну, арэхі, ацяпляльныя катлы і масажныя апараты. На днях Мінска ў Будапешце сваю прадукцыю пакажуць вядучыя сталічныя прадпрыемствы.

Чакаецца, што ў гэты перыяд старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і мэр Будапешта Іштван Тарлаш правядуць перамовы аб пашырэнні далейшага супрацоўніцтва.

Дарэчы, будуць умацоўвацца сувязі не толькі паміж гарадамі, але і асобнымі тэрытарыяльнымі адзінкамі. Так, плануецца падпісанне пагаднення паміж 21-м раёнам Чэпел Будапешта і Партызанскім раёнам Мінска. Супрацоўніцтва асабліва цікава тым, што Чэпел валодае пэўнай аўтаноміяй унутры горада, а Партызанскі раён адзін з вядучых у плане прамысловасці ў Мінску.

Падчас візіту таксама запланавана наведванне дыспетчарскага цэнтра метрапалітэна, цэнтральнай водаачышчальнай станцыі і кампаніі, якая рэалізуе ў Будапешце праект «Разумны горад».

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.