Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг устанавіў гістарычны рэкорд па агульных зборах сваіх фільмаў у пракаце, перадае The Wrap

Ён стаў першым кінематаграфістам, чые карціны ў суме сабралі ў пракаце 10 мільярдаў долараў (10,4). Знакаміты рэжысёр пераадолеў гэтую адзнаку пасля выхаду стужкі «Першаму гульцу падрыхтавацца», прэм'ера якой адбылася ў сакавіку. Спілберг больш чым на тры мільярды абганяе наступнага рэжысёра са спіса самых прыбытковых — Пітэра Джэксана, аўтара «Уладара пярсцёнкаў». У агульнай суме яго праекты прынеслі 6,5 мільярда долараў. У фільмаграфіі Спілберга такія карціны, як «Спіс Шындлера», «Выратаваць радавога Раяна», «Іншапланецянін», «Сківіцы», «Парк Юрскага перыяду» і серыя пра шукальніка прыгод Індыяну Джонса.


Жыхар Ірландыі заявіў сваёй жонцы, што выставіць ёй рахунак за пражыванне цешчы ў іх дома, і падаў на яе ў суд, паведаміла выданне Іrіsh Tіmes

У судзе па сямейных справах ён адзначыў, што 78-гадовая цешча «парушыла межы прыстойнасці», калі гасцявала ў іх доме. Ірландзец абвінаваціў маці жонкі ў тым, што яна магла зайсці без стуку ў іх спальню ў адной ніжняй бялізне, перакладала шкарпэткі, бялізну і кашулі ў яго гардэробе, пакуль ён мыўся. Ён дадаў, што гатаваў для цешчы сняданак, абед і вячэру, а таксама рабіў яе любімы бісквіт, які яна кожны раз ужывала з чаркай херасу. Апошняй кропляй стаў выпадак, калі ён глядзеў канцэрт каля поўначы, а жанчына павысіла на яго голас, таму што гук тэлевізара перашкаджаў ёй спаць.

Паводле слоў мужчыны, прысутнасць цешчы разбурыла іх шлюб з-за выдаткаў на яе і пастаянных сварак, выкліканых яе паводзінамі. Таксама ён адзначыў, што выдаткаваў 900 еўра на расліны і кусты, якія маці жонкі выкінула з-за таго, што яны ёй не спадабаліся. Цешча пражывала з парай з чэрвеня мінулага года да нядаўняга часу.

Жонка паспрабавала вылучыць супраць яго абвінавачанні ў гвалце, на што ірландзец адказаў, што «гэта глупства». Ён дадаў, што рабіў жонцы і цешчы дарагія падарункі і клапаціўся пра іх, але яны «абсалютна сапсаваныя жанчыны». Суддзя таксама адхіліла абвінавачанні ў гвалце з-за адсутнасці доказаў і дадала, што жонка проста перажывае з-за сваркі з мужам.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.