Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Сенатары ўзялі ўдзел у акцыі

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна прыняла ўдзел у экалагічнай акцыі «Уладкуем малую радзіму!». Удзельнікі акцыі наводзілі парадак на тэрыторыі помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк камянёў» у мінскім мікрараёне Уручча. Акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.

«Сёння кампанія «Уладкуем малую радзіму!» стартавала ў Мінску. Напэўна, гэта правільна, бо сталіца — сэрца краіны і менавіта тут прымаюцца вялікія стратэгічныя рашэнні. З Мінска кампанія распаўсюдзіцца ва ўсе куткі Беларусі, і кожны чалавек павінен прыняць у ёй удзел. Каб жыць у прыгожай краіне, трэба прыкласці для гэтага намаганні. Цяпер па ўсёй Беларусі ідуць суботнікі, і абавязкова трэба навесці парадак на сваёй малой радзіме і там, дзе жывеш», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

У акцыі таксама ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава.


Адну з секцый сёлетняга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвецяць лічбавай эканоміцы

У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміра Панцюхова прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні секцыі «Лічбавая эканоміка: супрацоўніцтва рэгіёнаў, стан і перспектывы» ў рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У ходзе пасяджэння быў зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні секцыі, абмеркавана яе канцэпцыя, вызначана магчымае кола ўдзельнікаў, асноўных дакладчыкаў, тэмы іх выступленняў, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Плануецца, што секцыя будзе праходзіць у Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікоў Парка высокіх тэхналогій (Рэспубліка Беларусь) і аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Лічбавая эканоміка» (Расійская Федэрацыя), абласцей Рэспублікі Беларусь і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і інш.

Падчас работы секцыі будуць абмяркоўвацца, у прыватнасці, пытанні рэалізацыі дзяржаўных праграм па развіцці лічбавай эканомікі, распрацоўкі дарожнай карты па сумесных дзеяннях расійскага і беларускага бакоў у мэтах выпрацоўкі агульных падыходаў да развіцця лічбавай эканомікі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.


Адбылося пасяджэнне Савета па справах моладзі СНД

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па справах моладзі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны эфектыўныя формы і метады рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, ход выканання Плана мерапрыемстваў на 2018—2020 гады па рэалізацыі Стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД да 2020 года.

У гэты ж дзень парламентарый наведала міжнародную выстаўку праектаў-пераможцаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «100 ідэй для СНД», выстаўку рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і ўручыла ўзнагароды аўтарам найлепшых праектаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.