Вы тут

У Беларусі стартаваў незвычайны сацыяльны праект


У нашай краіне стартаваў незвычайны сацыяльны праект: яго арганізатары прапануюць дапамагаць людзям, якія маюць патрэбу ў гэтым, з дапамогай пластыкавых накрывак.


У Беларусі зараз жывуць амаль 565 тысяч дзяцей і дарослых, якія маюць інваліднасць. Не ўсім з іх хапае дзяржаўнага фінансавання на лячэнне і рэабілітацыю. Прывядзём яшчэ некалькі лічбаў, якія на першы погляд не маюць дачынення да праблем людзей з інваліднасцю: на мінскіх звалках за год назапашваецца больш за 800 тон пластыкавых накрывак ад бутэлек з-пад напояў, бытавых парфумерыі і хіміі. А ва ўсёй краіне штогод на звалках збіраецца каля 4 тысяч тон такіх накрывак — агульным коштам больш за $800 000. Арганізатары праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» прапануюць усім нам не адпраўляць накрыўкі на звалкі, а збіраць у адмысловыя фірменныя кантэйнеры, устаноўленыя ў гандлёвых цэнтрах, універсітэтах, школах, дзіцячых садках, кафэ, офісах і нават пад'ездах. Пасля збору ўся другасная сыравіна будзе перададзена перапрацоўчым арганізацыям, а за кошт сродкаў, атрыманых ад яе продажу, будуць набытыя медыкаменты, медыцынскі інвентар і абсталяванне і перададзены хворым.

«Мы абавязкова будзем асвятляць у СМІ перадачу атрыманых сродкаў у дзіцячыя дамы і людзям з інваліднасцю», — абяцае адзін з арганізатараў Мікалай Заяц. Акцыя ўжо ахоплівае такія гарады, як Мінск, Ліда, Гомель, Брэст. На дадзены момант, паводле папярэдніх ацэнак, ужо сабрана каля 10 тон накрывак. У найбліжэйшых планах арганізатараў — пашырыць геаграфію збору, таксама яны шукаюць партнёраў, якія пагадзіліся б вырабляць фірменныя кантэйнеры.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Незвычайны праект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.