Вы тут

Кабякоў падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў І квартале


На думку прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, у эканоміцы краіны з пачатку года узяты добры старт. За першы квартал тэмп росту ВУП склаў 105,1% пры прагнозе ў 102,1%. Пры гэтым Кабякоў падкрэсліў, што расслабляцца не варта. Падчас пасяджэння Савета Міністраў, падводзячы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале, кіраўнік урада адзначыў, што ў эканоміцы яшчэ ёсць напрамкі, якія патрабуюць прыняцця аператыўных і сістэмных мер. Падыходы да вырашэння гэтых пытанняў вядомыя. Галоўная задача — утрымаць станоўчыя тэндэнцыі росту.


Бюджэт

Паводле слоў Андрэя Кабякова, рэспубліканскі бюджэт выконваецца з прафіцытам. У першым квартале ён склаў 1,2 млрд рублёў, або 4,6% ВУП. Увесь прафіцыт накіраваны на пагашэнне валютнага доўгу краіны. Пры гэтым у поўным аб'ёме прафінансаваныя расходы бюджэту на выплату заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых сацыяльных выплат насельніцтву.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва

Назіраюцца і станоўчыя тэндэнцыі росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва. Разам з тым, прэм'ер-міністр падкрэсліў, што праца па дасягненні ўзроўню сярэдняга заробку ў адну тысячу рублёў застаецца недастатковай.

«Мэтавыя параметры па росце заработнай платы за сакавік не выкананы. Як вынік — яна не дасягнула мэтавага ўзроўню і склала 926,8 рублёў», — удакладніў Андрэй Кабякоў.

Інфляцыя застанецца пад наглядам

Рызыка перавышэння прагнозу па інфляцыі ў 6% па выніках 2018 года павінна быць мінімізаваная, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што інфляцыя ўтрымліваецца ў зададзеных параметрах: 2,5% да снежня 2017 года пры прагнозе на першы квартал не больш чым 2,7%. Разам з тым па шэрагу пазіцый, перш за ўсё гэта тычыцца некаторых прадуктах харчавання, рост коштаў перавышае агульны ўзровень.

Экспарт

Ва ўмовах спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры экспарт тавараў і паслуг павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года амаль на 30% і склаў $ 6,2 млрд. Знешні гандаль збалансаваны. «За два месяца маем станоўчае сальда тавараў і паслуг - $ 206 млн. Нагадаю, у студзені-лютым 2017 года дадатнае сальда было ўсяго $ 66 млн», — адзначыў прэм'ер-міністр.

У той жа час Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што не варта спадзявацца толькі на спрыяльныя знешнія ўмовы. Работа па папулярызацыі беларускай прадукцыі павінна быць больш эфектыўнай.

Рэнтабельнасць продажаў

Рэнтабельнасць продажаў захавалася на ўзроўні студзеня-лютага 2017 года — 7,3%, пры тым што ў пачатку года павялічыліся амартызацыйныя адлічэнні. У прамысловасці рэнтабельнасць продажаў вырасла на 0,1% да 8%. Колькасць стратных арганізацый у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года зменшылася на 42 арганізацыі, або на 2,5%.

Інвестыцыйная актыўнасць

Інвестыцыі ў асноўны капітал у першым квартале павялічыліся на 21,8%. Пры гэтым рост выдаткаў на набыццё абсталявання істотна апярэджваў рост выдаткаў на будаўніча-мантажныя работы (на 51,3% і 10,5% адпаведна).

Знешні і ўнутраны доўг

Выплаты па валютных даўгах склалі $ 2,2 млрд. Пры гэтым золатавалютныя рэзервы краіны знізіліся нязначна — на $ 0,3 млрд прыкладна да $ 7 млрд. «На фоне значных выплат па знешніх і ўнутраных валютных абавязацельствах гэта добры вынік. Галоўнае цяпер не дапусціць далейшага зніжэння ўзроўню золатавалютных рэзерваў краіны", — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Фінансы прадпрыемстваў

Паступова паляпшаецца сітуацыя з фінансамі прадпрыемстваў. "З улікам назапашаных праблем —  больш павольна, чым хацелася, але крок за крокам рухаемся наперад", — канстатаваў прэм'ер-міністр. У студзені 2018 года з улікам аднясення ўсіх курсавых розніц на фінансавы вынік дзейнасці арганізацый былі негатыўныя тэндэнцыі па чыстым прыбытку. Аднак ужо ў лютым сітуацыя пачала паляпшацца: чысты прыбытак за два месяцы склаў 1,1 млрд рублёў.

Крэдыты

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах для юрыдычных асоб у беларускіх рублях без уліку льготных крэдытаў у сакавіку 2018 года працягнула зніжацца — да 11,3% гадавых (на 0,1 працэнтнага пункта у параўнанні са снежнем 2017 года). Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што краіна прайшла складаны ў плане інфляцыі перыяд, без пагаршэння сітуацыі на рынку працэнтных ставак. З улікам дынамікі макраэканамічных паказчыкаў маюцца перадумовы да далейшага зніжэння працэнтнай стаўкі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.