Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Не чаруй»


Казімір Сваяк (24.02.1890 — 06.05.1926) — выдатны беларускі паэт, пісьменнік, драматург, каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю. Друкаваўся ў газеце «Беларус». Выдаў у 1924 годзе ў Вільні адзіны зборнік вершаў «Мая Ліра». Змагаўся за беларусізацыю касцёла, адным з першых каталіцкіх святароў стаў весці службу на роднай мове. Сябраваў з вядомымі асобамі свайго часу, у тым ліку з ксяндзом Я. Германовічам (Вінцуком Адважным), мастаком і пісьменнікам Я. Драздовічам, ксяндзом і пісьменнікам А. Станкевічам.

Паэта Казіміра Сваяка натхнялі не толькі рэлігійныя сюжэты, але і хараство прыроды і краса зямных жанчын...

Падчас візіту ў Ватыкан пры размове з Папам Рымскім літаратуразнаўца, прафесар Адам Мальдзіс унёс прапанову прылічыць Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка) да ліку блаславёных.


Не чаруй

Не чаруй мяне ты зорам,

Не чаруй красой;

Не чаруй сваім ты горам,

Не чаруй слязой.

Не чаруй ядвабнай коскай,

Ні вусноў агнём...

Не чаруй усмешкай боскай,

Ні святым жыццём.

Прыпеў (2 разы):

Не чаруй, красуня, не чаруй,

Не чаруй мяне ты, не чаруй.

Не чаруй мяне ты зорам,

Не чаруй красой;

Не чаруй сваім ты горам,

Не чаруй слязой.

Не чаруй дзявочым станам,

Не чаруй грудзьмі...

Каб не быў я пакараны

Богам і людзьмі.

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.