Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


2000 кіламетраў дзеля вяселля

Кітаец каля тысячы кіламетраў цягнуў каляску са сваёй дзяўчынай, паведамляе выданне South Chіna Mornіng Post.

Больш як 40 дзён таму пара выехала з правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе Кітая і накіравалася ў горад Вэйхай, размешчаны на беразе мора. «Мая дзяўчына заўсёды марыла ўбачыць мора, — растлумачыў мужчына. — Некалькі гадоў таму я даў слова, што завязу яе туды на калясцы. І зараз трымаю яго». Паводле яго слоў, яна паабяцала, што выйдзе за яго замуж, калі ён сапраўды выканае задуманае. Большую частку часу дзяўчына ідзе побач і садзіцца на калёсы, толькі калі стоміцца. Калі стамляецца яе жаніх, яны мяняюцца месцамі, і яна вязе яго.


Татуіроўка пераназвала дзіця

Шведка вырашыла перайменаваць свайго сына пасля таго, як татуіроўшчык дапусціў памылку ў яго імені, паведамляе партал The Local.

30-гадовая Ёхана Санстром папрасіла майстра ў тату-салоне набіць ёй на руцэ імёны яе дзяцей: Новы і Кевіна. Пасля працэдуры яна вярнулася дадому, дзе ўбачыла, што Кевін на яе руцэ ператварыўся ў Келвіна, памылка да слёз усхвалявала яе. Шведка вярнулася ў салон, аднак майстар сказаў, што не зможа нічога выправіць, а ёй варта было больш уважліва вывучыць эскіз. Калі Ёхана высветліла, колькі працэдур ёй трэба будзе перанесці, каб цалкам выдаліць татуіроўку, разам са сваім мужам яна прыняла рашэнне перайменаваць сына ў Келвіна. Санстром растлумачыла, што ёй проста вельмі спадабалася новае імя. Нядаўна ў пары нарадзілася яшчэ адна дачка па імені Фрэя. Жанчына збіраецца зрабіць татуіроўку і з яе імем, але гэтым разам без памылак.


Вавёркі набілі аўто шышкамі

У амерыканскім Гейлардзе, штат Мічыган, мужчына знайшоў пад капотам свайго аўтамабіля 23 кілаграмы яловых шышак, паведамляе Mlіve.com.

Кэлен Мур ехаў на аўто на работу, калі кандыцыянер стаў выдаваць дзіўныя гукі. Ён спыніў машыну, зазірнуў пад капот і ўбачыў шышкі — яны запаўнялі ўсё вольнае месца ў адсеку. Мур купіў машыну ўсяго паўтара месяца таму, і шышак у ёй не было. І ён, і яго знаёмы сыходзяцца ў меркаванні, што іх нацягалі туды вавёркі.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.