Вы тут

Мая каханая


Эдуард Акулін (нарадзіўся 07.01.1963) — беларускі паэт, перакладчык, бард. У розныя гады працаваў у рэдакцыях вядомых літаратурных выданняў, сёння — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень». Аўтар зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Лес дзённага асвятлення», «Пяшчота ліўня», «Крыло анёла», «Радно», «Непрычалены човен», «Вітражы», «Малітва воч», «Святая ноч». Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій Міколы Ганька, Срэбнае лятучае пяро.

Верш «Каханая» — шырока вядомая газель Эдуарда Акуліна. Па ўласным прызнанні аўтара — паэта і барда — нельга нават было ўявіць, што з яе можа атрымацца песня.


Куплет 1:

Дзе б я ні быў, вяртаюся хутчэй

Туды, дзе мне павек адданая.

У слоту лістападаўскіх начэй

Са мной яна і восень непадманная.

Прыпеў:

Галінка бэзу, траўнем надламаная,

Ты лёсам мне павек наканаваная,

Мая каханая, каханая, каханая,

Мая каханая, павек адданая.

Куплет 2:

Над безданню даверлівых вачэй

Мая маркота ў белы строй прыбраная,

І рэха вечаровае званчэй,

Калі шапчу да зорак апантана я.

Куплет 3:

І смехам тваім поўніцца ручэй,

Як ад мяне за далеч ты схаваная,

Лісцёвы водсвет ззяе залацей

Пад раніцу, што разам прычаканая.

Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.