Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Візіт быў выніковым

На гэтым тыдні ў Савеце Рэспублікі беларускага парламента прымалі балгарскіх калег.

Адбылася сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Балгарыя і дэлегацыі групы дружбы «Балгарыя — Беларусь» Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя на чале з яе кіраўніком Васілам Антонавым. Па выніках сустрэчы была падпісана сумесная заява.

Бакі абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Яны пацвердзілі ўзаемную цікавасць умацоўваць двухбаковыя сувязі і пашыраць партнёрства па ўзаемавыгадных кірунках. У якасці прыярытэтных сфер узаемадзеяння адзначаны сельская гаспадарка, транспартны комплекс, турызм, адукацыя, навука. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Парламенцкае вымярэнне адыгрывае важную ролю ў пашырэнні ўзаемадзеяння паміж краінамі, падкрэсліла кіраўнік рабочай групы, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава. «Мы спадзяёмся, што ўзмацненне нашага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння будзе спрыяць як рэалізацыі ўжо існуючых сумесных праектаў, так і з'яўленню новых», — заявіла яна.

У сваю чаргу Васіл Антонаў адзначыў, што ў рамках візіту парламенцкай дэлегацыі Балгарыі ў Мінск адбыўся шэраг важных сустрэч, у тым ліку са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. «Мы запрасілі старшыню Савета Рэспублікі ад імя старшыні парламента Балгарыі наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам, — праінфармаваў ён. — У цэлым для нас візіт у Мінск быў выніковым. Удалося абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, сярод якіх — гандлёва-эканамічныя адносіны і турызм».


Як дзяліць тэрыторыю?

Над пытаннем працуе рабочая група.

У верхняй палаце беларускага парламента адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па вывучэнні эфектыўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь і выпрацоўцы прапаноў па яго ўдасканаленні.

Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі шэраг напрамкаў па ўдасканаленні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання краіны.

У Савеце Рэспублікі ў адпаведнасці з планам дзеянняў па рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы створана рабочая група па вывучэнні эфектыўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь і выпрацоўцы прапаноў па яго ўдасканаленні. Плануецца, што будзе сабрана і прааналізавана ўся аналітычная інфармацыя, якая стане асновай для далейшай работы ў гэтым кірунку.


Кантрактаў — на паўмільярда

Сенатар узяў удзел у эканамічным форуме.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у XV Гомельскім эканамічным форуме.

У гэтым годзе форум сабраў больш за 650 удзельнікаў. Сярод іх — прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, работнікі банкаўскіх і фінансавых устаноў, бізнесмены.

Названы форум як адзін з інструментаў прыцягнення ўнутраных і знешніх інвестыцый прэзентаваў эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял рэгіёна. Падпісана кантрактаў на агульную суму каля $500 млн.

Гомельскі эканамічны форум упершыню быў праведзены ў 2004 годзе. З 2008 па 2017 год падчас такіх форумаў падпісана 88 дакументаў — амаль на $2 млрд, рэалізаваны або знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі каля 50 праектаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Візіт быў выніковым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.