Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Экзамен на развод

Улады кітайскай правінцыі Цзянсу прапануюць прайсці адмысловы тэст усім парам, якія збіраюцца скасаваць шлюб, паведамляе «Расійская газета».

«Які найлепшы сумесны ўспамін у вас з партнёрам?», «Якая страва падабаецца вашаму партнёру больш за ўсё?» — на гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць тыя, хто падае заяву на развод ва ўпраўленне грамадзянскіх адносін. Стан шлюбу будзе ацэньвацца па стабальнай шкале. Паказчык звыш 60 балаў будзе азначаць, што надзея на аднаўленне адносін яшчэ існуе, таму пару папросяць падумаць над сваім рашэннем. Меншая сума будзе сведчыць аб тым, што муж і жонка на мяжы разводу. Гэтая ініцыятыва ўлад звязана з ростам колькасці разводаў. А за апошнія 40 гадоў колькасць разводаў у Паднябеснай павялічылася ў 10 разоў.


Без мужчын дажыла да 106 гадоў

А вось 106-гадовая брытанка вырашыла зусім не звязваць свой лёс з супрацьлеглым полам і лічыць сакрэтам свайго даўгалецця менавіта адмову ад стасункаў з мужчынамі, паведамляе The Mіrror.

Мэдлін Дай нарадзілася ў 1912 годзе. Яна сцвярджае, што ні разу ў жыцці не была на спатканнях, а ў паб упершыню трапіла ў 90 гадоў. Дай лічыць, што дзякуючы поўнай адмове ад мужчын яна пазбегла стрэсу, звязанага са шлюбам і адносінамі. Яна жыла ў сваім доме ў адзіноце да 103 гадоў, пасля чаго была вымушаная наняць сядзелку. У свае гады яна не выкарыстоўвае кій, самастойна адзяваецца, актыўна рухаецца і мае зносіны з навакольнымі.


Бацькі высяляюць сына праз суд

Вярхоўны суд штата Нью-Ёрк пастанавіў, што 30-гадоваму Майклу Ратонда неабходна з'ехаць ад бацькоў, піша Yaplakal.com.

Бацькі мужчыны некалькі гадоў дамагаліся гэтага рашэння, таму што малады чалавек не працаваў і адмаўляўся плаціць за жыллё. На судовым пасяджэнні Ратонда абараняў сябе сам і паўгадзіны даказваў суддзі, што па законе мае права на шасцімесячны тэрмін для высялення. Аднак яму адмовілі, растлумачыўшы, што падобныя патрабаванні выконваюцца ў рэдкіх выпадках, пераважна калі адказчыку патрабуецца лячэнне або асаблівы догляд. Малады чалавек заявіў, што сам гатуе і мые рэчы, а таксама займае толькі адну спальню ў доме. Паводле слоў Ратонда, ён не збіраецца тэрмінова з'язджаць і плануе падаць апеляцыю з мэтай адтэрміноўкі прысуду.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.