Вы тут

#velcombegom запрашае людзей з вяснушкамі прабегчы ў дапамогу дзецям


Упершыню ў Беларусі пройдзе «Забег з вяснушкамі». Незвычайнае спартыўнае мерапрыемства арганізуецца для падрыхтоўкі да дабрачыннай кампаніі #velcombegom: SunRun Challenge, якая сёлета прысвечана дапамозе «сонечным» дзецям. «Умовы ўдзелу ў забегу простыя - рудыя валасы, вяснушкі, добры настрой і жаданне дапамагчы»,  - гавораць арганізатары.


Забег стартуе 14 чэрвеня ў 18.00 у мінскім парку забаў «Дрымлэнд». Каб апынуцца ў ліку ўдзельнікаў, неабходна перайсці па спасылцы і запоўніць простую форму рэгістрацыі.

Нагадаем, што старт акцыі 7 чэрвеня далі 200 спартсменаў-аматараў з бегавых клубаў Мінска, якія здзейснілі вертыкальны забег «да сонца» на амаль 100 метровую вышыню ў ГСАК «Лагойск».

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.