Вы тут

Білеты на спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў паступяць у продаж зімой


Запаветныя «пуцёўкі» на спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску паступяць у продаж 1 снежня, пра гэта паведаміў менеджар па маркетынгу фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Максім Кашкалда.


«Білеты можна будзе набыць на адмысловым сайце mіnsk2019.tіcкetpro.by. Цэны на іх мы аб'явім у кастрычніку. Пачынаючы з 1 сакавіка білеты на гульні змогуць набыць праз сайт усе ахвотныя з любой краіны свету», — расказаў менеджар. Паводле яго слоў, бліжэй да старту спаборніцтваў білеты можна будзе набыць у касах Мінска і іншых гарадах Беларусі. Іх дызайн ужо распрацаваны і зацверджаны. Па меры прасоўвання прадукцыі будзе прадстаўлены выгляд білетаў цырымоній адкрыцця і закрыцця.

Нагадаем, напярэдадні ў Мінску прайшоў семінар шэфаў місій і семінар для прэс-сакратароў НАК і вядучых СМІ краін Еўропы. У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі 49 камандаў, якія будуць спаборнічаць на турніры ў наступным годзе, а таксама практычна 30 прадстаўнікоў масмедыя з Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Кіпра, Латвіі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Украіны, Эстоніі і іншых краін. Вядучыя сусветныя СМІ прадставілі журналісты расійскага інфармацыйнага агенцтва ТАСС і французскага France-Presse, брытанскіх медыяхолдынгаў BBC і Reuters, інтэрнэт-выданні, прысвечаныя бізнесу і палітыцы алімпійскага руху Around the Rіngs, камунікацыйнага агенцтва Mіtchell Communіcatіons Agency.

Прадстаўнікі дырэкцыі паведамілі гасцям аб інфармацыйных тэхналогіях, якія будуць даступны падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў, правілах мытнага афармлення і перавозкі грузаў для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. На семінары размова таксама ішла аб прыбыцці, ад'ездзе і размяшчэнні журналістаў, акрэдытацыі, арганізацыі работы транспарту для прэсы, аб маркетынгу і білетнай праграме спартыўнага форуму, трансляцыях і вяшчанні, PR-праектах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.