Вы тут

Украіна адмовілася ад «Еўрабачання»


Нашы суседзі не будуць удзельнічаць у дзіцячым конкурсе з фінансавых меркаванняў.


Украіна адмовілася ад удзелу ў міжнародным дзіцячым песенным конкурсе «Еўрабачанне» ў лістападзе бягучага года з-за «крытычнага недафінансавання». Такую заяву зрабіла Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія краіны.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «удзел у конкурсе прадугледжвае значныя выдаткі на правядзенне адборачнага этапу, а таксама абавязковы фінансавы ўнёсак у Еўрапейскі вяшчальны саюз», які з'яўляецца заснавальнікам і арганізатарам конкурсу. Сёлета НГТУ ўпершыню не мае магчымасці забяспечыць усе гэтыя выплаты, паколькі атрымала з дзяржбюджэту ўдвая меншую суму, чым прадугледжана адпаведным законам «Аб тэлебачанні і радыёвяшчанні Украіны». Такім чынам, краіна-суседка, якая пастаянна ўдзельнічала ў дзіцячым «Еўрабачанні» з 2006 года, зробіць вымушаную паўзу. Ці распаўсюдзіцца яна і на дарослы конкурс, пакуль невядома.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.