Вы тут

Песні для еўрапейскіх гульняў прагучаць у Белдзяржфілармоніі


Пяць музычных кампазіцый будуць прадстаўлены ў другім туры конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Мерапрыемства адбудзецца 26 ліпеня ў малой зале Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі.


На конкурс, абвешчаны Міністэрствам культуры, паступіла 18 заявак, у тым ліку з Беларусі, Малдовы, Аргенціны і Японіі. Матэрыялы праслухоўвала журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка. У склад экспертаў таксама ўвайшлі вядомыя беларускія выканаўцы, кампазітары, прадстаўнікі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года», Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму, Мінкультуры, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Па выніках праслухоўвання вызначана пяць кампазіцый, максімальна адпаведных тэматыцы мерапрыемства, якія адрозніваюцца высокім мастацкім узроўнем, сучаснасцю гучання і падачы музычнага матэрыялу: «Wіnnеrs», «Сhаmріоn», «Brіght уеаr, brіght уоu», «Хто, калі не мы» і «Thіs lаnd».

— Для цырымоній адкрыцця і закрыцця трэба мноства рознахарактарных музычных кампазіцый, — расказаў менеджар па цырымоніях і культурнай праграме фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Сяргей ХОМІЧ.Для цырымоніі адкрыцця неабходна больш пафасная музыка, для цырымоніі закрыцця — музыка з інтанацыямі суму. У абедзвюх цырымоніях будуць і энергічныя мелодыі ў маладзёжным спартыўным рытме. Таму казаць, што выбіраецца нейкая адна кампазіцыя, няправільна. Цяпер у журы ёсць магчымасць выбраць тыпы музычных кампазіцый для розных мэт, якія могуць быць па-рознаму выкарыстаны, напрыклад, для якога-небудзь мастацкага эпізоду ўнутры цырымоній адкрыцця і закрыцця або падчас дыскатэкі, якая праводзіцца для спартсменаў і валанцёраў у канцы цырымоніі закрыцця.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.