Вы тут

Уладзімір Жаўняк: Чалавек сёння не хоча прымаць устаноўкі


Пытанні работы з людзьмі абмеркавалі на Міншчыне

Тэматычны семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці адбыўся на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк, першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і ідэалагічны актыў рэгіёна.


Шмат увагі на семінары ўдзелена павышэнню якасці работы з людзьмі.

У прыватнасці, Уладзімір Жаўняк адзначыў, што чалавек сёння не хоча прымаць нейкія ўстаноўкі. Ён хоча ўплываць на прыняцце рашэнняў, атрымліваць інфармацыю аб тым, як яны рэалізуюцца.

— Неабходна пераходзіць ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй, — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Сёння большасць беларусаў, як і ўвесь свет, жыве ў адзінай інфармацыйнай прасторы. Ідэалагічны актыў павінен авалодваць найноўшымі камунікацыямі, уменнем іх выкарыстоўваць у рабоце з рознымі катэгорыямі грамадзян, весці з імі дыялог, аргументавана спрачацца, купіраваць канфлікты. Людзі хочуць атрымліваць канкрэтны адказ на свае пытанні, ведаць, што іх праблему ўбачылі, удзельнічаць у планах сацыяльна-эканамічнага развіцця сваіх населеных пунктаў.

На думку Уладзіміра Жаўняка, усяго гэтага не могуць даць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі ў тым выглядзе, у якім яны існуюць. Раённыя газеты, мясцовыя радыё, тэлебачанне, сайты, групы ў сацыяльных сетках павінны стаць паўнавартаснай пляцоўкай для абмеркавання тых ці іншых пытанняў, месцам сустрэчы нераўнадушных, ініцыятыўных людзей і ўлады. Задача медыяпрасторы — фарміраваць канструктыўную грамадскую думку шляхам своечасовай і аб'ектыўнай падачы матэрыялаў, шчырым і ўдумлівым дыялогам з аўдыторыяй.

— Работа з людзьмі павінна будавацца не па аднойчы і назаўсёды ўстаноўленых шаблонах. Тут неабходны творчы падыход, крэатыўнасць, зыходзячы з таго, што неабходна ў той ці іншы момант, з улікам рэалій дня і абставін, якія склаліся. Пры гэтым варта адзначыць, што задачы ідэалагічнай работы застаюцца ранейшыя. Гэта прыцягненне насельніцтва да актыўнай эканамічнай, сацыяльнай, грамадскай дзейнасці, пастаянныя зносіны з людзьмі, улік іх патрэб, умацаванне даверу грамадзян да ўлады, — лічыць Уладзімір Жаўняк.

— Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава і грамадзяне чакаюць ад нас забеспячэння сацыяльных гарантый. Нельга дапусціць разрыву паміж уладай і народам, — падкрэсліў Уладзімір Жаўняк.

На рабоце рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі спыніўся першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі. З яго слоў, мясцовыя СМІ маюць вялікі ўплыў у сваіх рэгіёнах. Таму яны не павінны саступаць у развіцці рэспубліканскім. Але ў рабоце рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ існуе пэўны дысбаланс. Рэспубліканскія заўсёды былі наперадзе, укаранялі новыя тэхналогіі, формы работы, сучасны менеджмент, лічыць Павел Лёгкі. Сёння на рэгіянальным медыярынку ўзмацняецца канкурэнцыя, і з такім дысбалансам нельга мірыцца, неабходна прымаць меры падтрымкі дзяржаўных СМІ на месцах. Па сваёй папулярнасці яны часам пераўзыходзяць рэспубліканскія. Ім неабходна ў першую чаргу развіваць інтэрнэт-журналістыку, паколькі з прыходам сучасных тэхналогій усё больш беларусаў карыстаюцца інфармацыяй з сетак.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.