Вы тут

Дазволь цябе любіць


Змітрок Бядуля (1886—1941) — выдатны беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Сваёй творчасцю ўслаўляў беларускі народ, узбагачаў яго культуру і мастацтва. Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку кніг паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.


Лёс Змітрака Бядулі ў чымсьці нагадвае лёс Хаіма Суціна. Сваім яўрэйскім паходжаннем. Тым, што абодва жылі і фарміраваліся разам з геніямі свайго часу: Бядуля сябраваў і працаваў з Купалам і Багдановічам, Суцін — з Мадзільяні і Шагалам. Абодва пражылі кароткае жыццё і скончылі яго ў гады ліхалеццяў Другой сусветнай вайны. Нарэшце, абодва, на жаль, пакуль не займаюць таго месца ў нацыянальнай культуры Беларусі, якое яны даўно і па праве заслужылі. Бядуля сёння мала выдаецца, даўно няма новых манаграфій. У Суціна не было ніводнай выстаўкі на радзіме, няма яго твораў у школьных падручніках, толькі некалькі арыгінальных работ набыты ў Беларусі апошнім часам.

Хачу, каб вершы аднаго з найвыдатнейшых паэтаў беларускай літаратуры Змітрака Бядулі чулі і не забывалі.

Вершы — Змітрок Бядуля, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Дазволь цябе любіць,

Як кветачку на полі,

Як явар малады,

Што над ракой стаіць,

Як залатую птушку,

Што жыве на волі,

Дазволь цябе любіць.

Дазволь цябе любіць.

(тут і далей 5-8-ы радкі куплета паўтараюцца 2 разы)

Куплет 2:

Дазволь цябе любіць

За песню, што я чую,

За срэбны гучны смех,

Што чыстатой звініць,

За вочы ясныя,

За душу маладую

Дазволь цябе любіць.

Дазволь цябе любіць.

Куплет 3:

Дазволь цябе любіць

За светлыя часіны,

Якія ты даеш

Мне ў шчасці перажыць,

За шчырае натхненне,

Мілая дзяўчына,

Дазволь цябе любіць.

Дазволь цябе любіць.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.