Вы тут

Лік выдадзеных на беларускай мове кніг у I паўгоддзі павялічыўся на 15%


Колькасць кніг, выдадзеных на беларускай мове ў першым паўгоддзі бягучага года, павялічылася на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава.


"За першае паўгоддзе бягучага года на беларускай мове выдадзены 643 кнігі і брашуры агульным накладам 2 млн 123 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года іх колькасць павялічылася адпаведна на 15% і 2,6%. Кнігі на беларускай мове ў агульным аб'ёме займаюць 13,7% па назвах і 18,2% па тыражы. Такім чынам, амаль кожная пятая кніга выдаецца ў нас па-беларуску", - канстатавала Алена Паўлава.

Усяго за студзень-чэрвень выдадзена прыкладна 4,7 тыс. кніг агульным тыражом 11 млн 700 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года гэтыя лічбы таксама павялічыліся: колькасць назваў - на 4,4%, наклад - на 17,6%.

Алена Паўлава адзначыла і якасць кніг беларускіх выдаўцоў. На яе думку, Беларусь зрабіла фурор на XV Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Душанбэ. "Было прадстаўлена 107 выданняў з 6 краін: Беларусь, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Расія і Туркменістан. Беларусь заваявала 17 дыпломаў, у тым ліку Гран-пры за кнігу "Янка Купала. А хто там ідзе? На мовах свету", - сказала начальнік упраўлення.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.