Вы тут

Праект «Класіка каля Ратушы з vеlсоm» накіроўваецца ў Віцебск


Класічная музыка праекта «Класіка каля Ратушы з vеlсоm», якую мінчане прызвычаіліся слухаць у сталіцы па суботах, накіроўваецца ў Віцебск.


Арганізатары зладзяць асаблівы канцэрт у цэнтры горада каля канцэртнай залы «Віцебск». 7 верасня тут загучаць творы Вівальдзі, Фарэ, П'яцолы, Моцарта і Уільямса ў выкананні Музычнай капэлы «Санорус» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы. Сёлета за сем канцэртаў праекта — першы адбыўся ў Мінску 14 ліпеня, а апошні прыйшоўся на 25 жніўня — класічную музыку прыйшлі паслухаць каля 40 тысяч чалавек. Завяршальнае выступленне — Прэзідэнцкага аркестра, які іграў рок-кампазіцыі ХХ стагоддзя ў класічнай апрацоўцы, — аб'яднала восем тысяч наведвальнікаў. Гэта быў чацвёрты год, калі па суботах Верхні горад займала «Класіка каля Ратушы». Канцэрт у Віцебску стане першым, дзеля якога праект пакіне межы сталіцы і зайграе Моцарта для публікі іншага горада.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Вівальдзі загучыць у цэнтры Віцебска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.