Вы тут

Новыя зоны платнай паркоўкі з'явяцца ў Мінску з 1 кастрычніка


Новыя зоны платнай паркоўкі з'явяцца ў Мінску з 1 кастрычніка, паведамілі ў ДУ "Паркоўкі сталіцы".


Вадзіцелям давядзецца плаціць за стаянку па вул. Кірава (абодва бакі ад вул. Свярдлова да вул. Леніна), вул. Свярдлова (абодва бакі ад вул. Кірава да вул. Ульянаўскай), вул. Валадарскага (абодва бакі ад вул. Кірава да пр. Незалежнасці) і вул. Хмяльніцкага (абодва бакі ад вул. Я. Коласа да пр. Незалежнасці). Тарыф будзе складаць Br1 за гадзіну.

Усяго ў Мінску налічваецца 45 зон платнай паркоўкі больш як на 3,3 тыс. месцаў. Да 2020 года плануецца абсталяваць каля 25 тыс. платных парковачных месцаў у межах 2-га гарадскога транспартнага кальца.

Прадугледжаны розныя варыянты аплаты: з дапамогай SMS-паведамлення, USSD-запыту, дадатку для смартфона і інтэрнэт-банкінгу, таксама праз плацежны тэрмінал або па картцы паркоўкі. Устаноўлены тры тарыфы: Br1, Br2 і Br5 у гадзіну. Даражэй за ўсё каштуе паслуга ў раёне Верхняга горада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.