Вы тут

Вобраз рашучага чалавека


У цэнтры ўзбекскай сталіцы адбылося адкрыццё бюста ў гонар Якуба Коласа і вуліцы яго імя. Аўтарам помніка стала вядомы скульптар, акадэмік Акадэміі мастацтваў Узбекістана Марына Барадзіна. З беларускага боку ва ўрачыстасці бралі ўдзел віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, з узбекскага — намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана Надзір Атажонаў.


...У Ташкенце Якуб Колас жыў разам з сям’ёй са жніўня 1941 года да лістапада 1943-га. Сюды была эвакуіравана і Акадэмія навук БССР.

У эвакуацыі Колас працягваў пісаць. Калі даведаўся аб смерці Янкі Купалы, арганізаваў у Ташкенце вечар яго памяці.

Вуліца Якуба Коласа ў Ташкенце калісьці існавала, але яе перайменавалі. Цяпер імем беларускага класіка назвалі былую вуліцу Якачынор. Мемарыяльная дошка і барэльеф пісьменніка, якія былі знятыя з дома, дзе ён жыў, вернутыя на месца.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.