Вы тут

У Мінску абмеркавалі перспектывы развіцця архіўнай справы


Як даведацца пра сваё паходжанне? Дзе знайсці біяграфічныя звесткі пра тую ці іншую знакамітую асобу? Ці можна паглядзець накіды знакамітых мастакоў? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць знайсці ў архівах. Сёння ў краіне адзначаецца дзень архівіста. З гэтай нагоды прадстаўнікі прафесіі абмеркавалі перспектывы развіцця сваёй справы.


— Перш за ўсё, што хацелася б адзначыць, — немагчыма ведаць гісторыю краіны, гісторыю і паходжанне свайго ўласнага роду без архіваў, — сцвярджае першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Вольга Бірукова. — Таму што менавіта архівы могуць даць дакладную і правераную інфармацыю наконт усяго, што адбывалася на нашай зямлі на працягу многіх стагоддзяў. З кожным годам цікавасць да гісторыі ўзрастае. За дзесяць гадоў колькасць наведвальнікаў нашых архіваў павялічылася ўдвая.

Калі выстраіць усе паліцы з архіўнымі дакументамі ў адзін рад, даўжыня яго складзе больш за 200 кіламетраў. Беларускія архівы змяшчаюць больш за 13 мільёнаў дакументаў на друкаванай аснове, а таксама — фотаздымкі, кінастужкі, відэаматэрыялы, музычныя дакументы і іншае.

— Сёння адной з галоўных задач айчынных архівістаў з'яўляецца перавод дакументаў у электронны варыянт, — расказвае Вольга Уладзіміраўна. — Зараз ідзе работа па падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгламентаваць дзейнасць архіваў электронных дакументаў. Але гэта не значыць, што друкаваныя прападуць. Яны захаваюцца, але наведвальнікі будуць карыстацца электроннымі варыянтамі.

Дарэчы, гістарычныя дакументы Беларусі змяшчаюцца ў шасці рэспубліканскіх, дзевяці абласных і шаснаццаці занальных дзяржаўных архівах. Сёлета ўведзены ў строй новы будынак занальнага архіва ў Слуцку.

Алена Кушнова, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, расказала, што яны праводзяць выстаўкі, прысвечаныя памятным датам. Цэнтральнай сёлета стала выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Машэрава.

Падобныя выстаўкі ладзяць і ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

— Адкрылася выстаўка «Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі», — расказвае дырэктар Ганна Запартыка. — Яна дае ўяўленне аб творчым шляху беларускай культурнай дзеячкі. Хоць наш архіў-музей і не з'яўляецца традыцыйным музеем, але ў перспектыве можа ім стаць. Бо ў нас захоўваюцца архіўныя звесткі аб цікавых гісторыях з жыцця беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў і іншых. Дзе яшчэ можна паглядзець на арыгіналы рукапісу таго ці іншага пісьменніка? Толькі ў нас.

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ

Загаловак у газеце: «Архівы — своеасаблівая машына часу...»

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.