Вы тут

Усход-Захад — падзел, які неабходна пераадолець


Падчас сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўчора ўвечары палітыкі абмеркавалі адносіны Усхода і Захада.


Дыскусійныя сесіі Мюнхенскай канферэнцыі праходзяць у незвычайным для журналістаў рэжыме «Чатэм Хаўса»: карэспандэнты маюць права свабодна карыстацца інфармацыяй, атрыманай ад спікераў, але не могуць раскрываць яго імя. Адзін з удзельнікаў адзначыў канцэпцыю Усход-Захад як важную з пункту гледжання гісторыі. Тая ж Польша раней адносілася да Усходу, але па меркаванні жыхароў мела глыбокія заходнія карані. Яна стала прыкладам рэінтэграцыі з Захадам, развівае супрацоўніцтва з НАТА. На думку спікера, Еўропа павінна пераадолець падзел на Захад і Усход, таму і з’явілася праграма «Усходняга партнёрства». Канструктыўны дыялог магчымы. Увогуле, дыялог — гэта аснова міру, падкрэсліў удзельнік форума.

Другі ўдзельнік адзначыў, што адносіны, якія наша страна шукае з захадам, — гэта складанае пытанне Беларусі і Расіі. Усе канстантуюць, што ўзаемадзеянне Захад-Усход зараз у крызісе. З НАТА супрацоўніцтва Расіі скручана, але крызіс, па меркаванні прамоўцы, з’явіўся штучна. Адпраўной кропкай стаў не канфлікт ва Украіне, той жа працэс пашырэння НАТА на ўсход пачаўся раней. Міма ўвагі не можа прайсці павышэнне ваенных расходаў краін - удзельніц НАТА. Калі краіны Еўропы паддадуцца патрабаванням з-за акіяна і павысяць расходы на ўзбраенне, Расіі прыйдзецца прымаць нейкія меры. Як лічыць удзельнік, народы Еўразіі на захадзе і усходзе аб’яднаны агульным лёсам, неабходна фарміраваць адзіную гуманітарную і эканмічную прастору ад Лісабона да Уладзівастока. Расія і ЕС — натуральныя партнёры, і Федэрацыя зацікаўлена ў моцным партнёры Еўрасаюзе, але хоча, каб інтарэсы былі накіраваны на агульныя мэты.

Іншы прамоўца падкрэсліў, што Беларусь надзяляе шмат увагі пытанням бяспекі. Захад — гэта не адзінае паняцце для ўсіх краін. Амерыканскі прэзідэнт дзейнічае, на яго думку, парой непрадказальна. Без Вялікабрытаніі ЕС стане слабей, але ёсць магчымасць аб’яднаць намаганні Еўропы супраць агульных выклікаў, як то, напрыклад, пытанні міграцыі. Гэта прывяло б да наладжвання адносін з Расіяй. Было б лепей для Расіі і ЕС аб’яднаць намаганні і разам вырашаць праблемы ХХІ стагоддзя. Ёсць моманты, з якіх магчыма пачаць, сумесна правесці аналіз пагроз — гэта склала б аснову для далейшых дзеянняў. Удзельнік адзначыў, што хацелася б, каб Расія ў будучым засталася членам Савета Еўропы. А наконт АБСЕ ён адзначыў, што арганізацыя ўжо мае ўсе неабходныя інструменты і магла б больш актыўна іх выкарыстоўваць.

 Лепш гаварыць не адзін пра аднаго, адзін з адным, лічыць наступны ўдзельнік. Права чалавека, працвітанне і бяспека — аснова захада. Але здольнасць забяспечыць два апошніх зараз пад пагрозай. Беднасць і голад, незаконная міграцыя, няроўнасць, якая расце, тэрарызм… шмат праблем зараз існуе. Парадыгма Усход — Захад не тая, дзе мы можам знайсці адказы на ўсе пытанні. Некаторыя скардзяцца, што міжнародныя арганізацыі не працуюць, але трэба памятаць, для чаго іх стварылі і імкнуцца выкарыстоўваць іх патэнцыял. Неабходна навучыцца вырашаць глабальныя праблемы ў шматнацыянальнай сістэме.

Наступны спікер падтрымаў ідэю фарміравання агульнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока, але з прытрымліваннем міжнародных правілаў. Па яго меркаванні, краіны не рухаюцца ў гэтым напрамку чатыры гады. І збой адбыўся на Данбасе, Крым таксама не забылі — гэта доўгатэрміновы выклік. Неабходна рэалізаваць Мінскія пагадненні перш за ўсё. І беларускі Прэзідэнт, на думку прамоўцы, мог бы прызваць сваіх калег наўпрост, каб паглядзець, як выкарыстоўваць розныя інструменты.

Пераходзім ад шматпалярнага свету да свету без палюсоў, такі прагноз дае наступны ўдзельнік. Захад быў лакаматывам шматбаковых падыходаў, але ён «зламаўся»… Прычыны, як бачыць прамоўца, у разрыве каштоўнасцяў: маладыя супраць старых, гарады супраць вёсак… Масавая міграцыя ідзе ад усходу на захад, і такі парадак не задавальняе. Гэта праяўляецца ў росце нацыяналізма, папулісцкіх рухах і заявах, брэксіце... Урок апошніх дзесяці гадоў у тым, што калі рухацца зусім хутка, магчыма згубіць дэмакратычны кансенсус.

У Беларусі балезнена ўспрымаюць тэндэнцыю да разрушэння ЕС. Еўрасаюз з’яўляецца адной з апор сусветная сістэмы, калі яе вырваць — усё зашатаецца, лічыць наступны спікер. Беларуская пазіцыя у тым, каб саюз захаваўся і прыстасоўваўся да сучаснасці. Для абмеркавання некаторых праблем, мабыць, варта правесці, так званыя, Хельсінкі-2. Будзем больш абмяркоўваць — будзем вырашаць.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.