Вы тут

Што ўплывае на рост і разумовае развіццё дзяцей?


Ці ведаеце вы, што менавіта шчытападобная залоза забяспечвае рост і развіццё дзіцяці, фізічную і разумовую працаздольнасць і іншыя важныя функцыі арганізма? Гэта менавіта так. Свой уплыў шчытападобная залоза аказвае, выдзяляючы ў кроў адпаведныя гармоны, складнікам якіх з'яўляецца ёд, а таксама бялок.


— У некаторых рэгіёнах нашай краіны — да іх адносіцца, напрыклад, Палессе — у глебе, а значыць, і ў прадуктах харчавання ёду не хапае. У часткі людзей гэта вядзе да павелічэння (гіперплазіі) шчытападобнай залозы рознай ступені: такім чынам арганізм імкнецца папоўніць недахоп ёду, — кажа ўрач-рэабілітолаг 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Любоў Лонская. — Павелічэнне шчытападобнай залозы, пачынаючы з трэцяй ступені і больш, называецца валляком. У Беларусі гэта захворванне сустракаецца часта, таму кажуць пра эндэмію валляка. Асабліва ён небяспечны ў дзіцячым узросце, бо можа прывесці да затрымкі росту, да адставання ў фізічным і разумовым развіцці.

Таму варта ведаць, што:

  • Ёду больш за ўсё змяшчаецца ў марской капусце, марской рыбе, кальмарах, яйках, аўсяных, прасяных, грэцкіх крупах, у гароху, сыры, малочна-кіслых прадуктах, арэхах (кедровых, грэцкіх, арахісавых), радысцы, рэдзьцы, моркве.
  • Кобальту больш за ўсё ў печані, рыбе, агародніне (моркве, бураках, зялёнай цыбулі, перцы, часнаку), у зеляніне (шчаўі, кропе, крапіве), журавінах, рабіне, чорных парэчках, арэхах, бабах, фасолі.
  • Асноўныя крыніцы марганцу — збожжавыя і прадукты іх перапрацоўкі.
  • Больш за ўсё вітаміну С у садавіне, соках, зеляніне.
  • Мяса, рыба, бабовыя — асноўная крыніца бялку.

Выкарыстоўваць гэтыя прадукты можна як для прыгатавання першых і другіх страў, так і для салатаў, вінегрэту, ужываць у свежым выглядзе. Акрамя таго, для прыгатавання ежы варта выкарыстоўваць ёдаваную соль. Дадаваць яе трэба ў канцы варкі, не дапускаць бурнага кіпення, прадукты варыць з закрытай накрыўкай, бо падчас кіпення ёд выпарваецца.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.