Вы тут

У сталіцы праходзіць форум «Універсальнае асяроддзе — 2018»


З 29 лістапада да 1 снежня ў Мінску адбываецца форум «Універсальнае асяроддзе — 2018», прымеркаваны да Міжнароднага дня інваліда. На ім будзе прадстаўлена «ПараЭкспа» — міжнародная выстаўка спецыялізаванага абсталявання, тэхналогій і сэрвісу для рэабілітацыі людзей з інваліднасцю і выстаўка для старэйшага пакалення «50 плюс».


— Больш за 100 мерапрыемстваў, якія пройдуць за тры дні на ўсіх пляцоўках форуму, носяць забаўляльны характар. Каб чалавек, які прыйшоў на выстаўку, няхай гэта будзе спецыяліст, пенсіянер, чалавек з інваліднасцю ці яго сваяк, не толькі азнаёміўся з выстаўленай прадукцыяй, праблематыкай, задаў пытанні экспертам, без талончыка атрымаў кансультацыю доктара, але і проста адпачыў, — паведаміў дырэктар арганізатара форуму, выставачнага прадпрыемства «Экспафорум», Аляксандр СТАРЫКАЎ.

У сталічным выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў, 14 кансультацыі правядуць кардыёлагі, псіхолагі, траўматолагі, герантолагі, артапеды. Будзе арганізавана тэставая пляцоўка для інвалідных калясак, прэзентаваны сучасныя пад'ёмнікі, трэнажоры-імітатары хады, спецыяльныя прылады для слабавідушчых і людзей са слабым слыхам. Адбудзецца модны паказ дызайнерскага адзення для інвалідаў-калясачнікаў.

Наведвальнікі змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі сацыяльных службаў, медыцынскіх і рэабілітацыйных устаноў, грамадскіх, міжнародных і праваабарончых арганізацый, даведацца, дзе шукаць падтрымку людзям з інваліднасцю, як ім уладкавацца на работу і г. д. Сваякоў, якія клапоцяцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых, навучаць правільнаму догляду, падбору сродкаў і спосабаў рэабілітацыі для сваіх блізкіх людзей.

Традыцыйна будуць працаваць зоны здароўя, фітнес-зона актыўнага даўгалецця, зона майстар-класаў па рукадзеллі і кулінарных «лайфхаках», кірмаш тавараў для актыўнага і здаровага ладу жыцця.

Акрамя таго, у ходзе работы форуму пройдуць семінары і круглыя сталы для спецыялістаў па актуальных пытаннях сацыяльнай, медыцынскай, культурнай рэабілітацыі і адаптацыі людзей з рознымі формамі інваліднасці і забеспячэння безбар'ернага, універсальнага асяроддзя. Будуць праведзены прэзентацыі і інклюзіўныя майстар-класы.

Форум арганізаваны выставачным унітарным прадпрыемствам «Экспафорум» пад патранажам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пры падтрымцы Мінгарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.

 


Мінздраў абяцае ўзмоцнены кантроль якасці дапамогі

Міністэрства аховы здароўя збіраецца выбудаваць сістэму кантролю якасці медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Васіль СМЫЧАК.

Усім нам даводзіцца звяртацца да паслуг медыцынскіх работнікаў. Ні для кога не сакрэт, што часам здараюцца нараканні на іх работу. Таму Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне аб стварэнні новай арганізацыйнай вертыкалі ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі на ўсіх узроўнях. Распрацаваны крытэрыі якасці аказання меддапамогі — сістэма, накіраваная на тое, каб кожны чалавек атрымліваў больш даступную і якасную дапамогу ў кароткія тэрміны.

На базе РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі адкрыты аддзел экспертызы якасці аказання медыцынскай дапамогі, дзе кантроль будзе ажыццяўляцца на рэспубліканскім узроўні. На абласным узроўні ён будзе забяспечвацца на базе МРЭК, на раённым — на базе кожнай бальніцы, аддзялення.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!