Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Калыханка для цябе

Мікола Шабовіч (нар. у 1959) — выбітны беларускі паэт, паэт-перакладчык, філолаг і педагог. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Уладальнік рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон», узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» і нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ».

Аўтар кніг, артыкулаў, паэтычных зборнікаў «Дом», «Яшчэ пакуль не лістапад», «Падары мне сваю адзіноту», «Мая надзея», «Прыколы ад Міколы», «Маладыя мроі маладога лета». На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень.

Мне пашчасціла больш за 30 гадоў сябраваць з выдатным паэтам і чалавекам Міколам Шабовічам. 4 студзеня 2019 года яму спаўняецца 60 гадоў, жадаю яму здароўя, творчага натхнення і новых здабыткаў у літаратуры.

Уступ:

Куплет 1:

Спі, не ўспамінай,

Што прамчаўся май,

Што ля дрэў, кустоў

Жаўтапад лістоў.

Прыпеў:

Да рукі рука,

Да шчакі шчака,

Да пляча плячо —

Спі, маё дзяўчо.

Куплет 2:

Ты засні, засні,

Мо прысняцца дні,

Як, нібыта ў сне,

Ты знайшла мяне.

Пройгрыш.

Куплет 3:

Між дарог-шляхоў

Я цябе знайшоў.

І да зор ляцеў

Калыханкі спеў.

Куплет 4:

Хай прысніцца ў сне:

Ты прабачыш мне

За самотны дзень

І нязбыт надзей.

Вершы — Мікола ШАБОВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.