Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Галандскі суд адмовіў... у амаладжэнні

69-гадовы жыхар Нідэрландаў Эміль Ратэлбанд звярнуўся ў суд з просьбай паменшыць узрост у яго дакументах на 20 гадоў, паведамляе Thе Guаrdіаn.

Паводле слоў мужчыны, ён зусім не адчувае сябе на 69 гадоў. Яго сапраўдны ўзрост перашкаджае яму знайсці працу і завязаць адносіны. Акрамя гэтага, ісцец лічыць, што яго просьба адпавядае такім законным працэдурам, як змена імені або полу.

Нягледзячы на ўсе аргументы, нідэрландскі суд адхіліў іск. Адмова матываваная тым, што змяненне даты нараджэння прывядзе да знікнення запісаў з рэестра нараджэнняў, смерцяў, шлюбаў і зарэгістраваных адносін за 20 гадоў. Гэта, у сваю чаргу, можа мець юрыдычныя і сацыяльныя наступствы. Суд таксама адзначыў, што сучасныя людзі імкнуцца заставацца дагледжанымі і здаровымі як мага даўжэй, аднак гэта не можа быць аргументам на карысць змены даты нараджэння. Ратэлбанда не засмуціла адмова суда, і ён сабраўся падаваць апеляцыю. Паводле яго слоў, ён першы з «тысяч людзей, якія хочуць змяніць свой узрост».


Хлопец паднёс каханай шэсць заручальных пярсцёнкаў

У амерыканскім Маямі, штат Фларыда, малады чалавек набыў шэсць заручальных пярсцёнкаў, каб зрабіць прапанову дзяўчыне, паведамляе Fох Nеws.

32-гадовы манекеншчык Дэніс Браўн ІІ грунтоўна падрыхтаваўся да заручын. Ён наняў арганізатара свят, які сачыў, каб усё ішло па плане. За яго знешнасць адказваў стыліст, памяшканне афармлялі фларыст і драпіроўшчык, а здымкамі займаўся прафесійны фатограф. У вырашальны момант хлопец стаў на калена перад дзяўчынай і адкрыў пакуначак, у якім ляжалі шэсць заручальных пярсцёнкаў с дыяментамі розных памераў і формаў. «Мне вельмі з ёй пашанцавала, таму яна заслугоўвала шасці пярсцёнкаў на выбар», — растлумачыў ён потым у «Інстаграме». Дзяўчына была шакаваная і адказала згодай.


Адкрыўся першы плывучы супермаркет

Адбылося гэта, вядома ж, у месцы, якое славіцца сваімі незвычайнымі навінамі для заможных грамадзян свету, а менавіта ў Дубаі, паведамляе Аrаbіаn Busіnеss.

Невялікі магазін, які функцыянуе пад маркай адной французскай гандлёвай сеткі, размешчаны ў моры ў зоне дасягальнасці трох пляжаў і разлічаны ў першую чаргу на яхтсменаў і адпачывальнікаў на гідрацыклах.

Гандлёвы пункт на вадзе прапануе асартымент каля 300 найменняў тавараў. У першую чаргу гэта напоі, закускі, свежыя прадукты, сродкі асабістай гігіены, некаторыя медпрэпараты. Як адзначаецца, усе тавары былі старанна адабраныя для патрэб тых, хто знаходзіцца ў моры і не жадае хадзіць на бераг па тавары першай неабходнасці. Гандаль наладжаны такім чынам, што кліенту дастаткова падплысці да крамы, заказаць і аплаціць тавар, а затым проста забраць ужо спакаваныя пакупкі. Пасажыры яхтаў, якія не могуць ушчыльную наблізіцца да плывучай крамы, могуць заказаць прадукты па тэлефоне.

А да 2020 года ў Глазга павінна скончыцца будаўніцтва Fіrst Flоаtіng Vіllаgе (Першая плывучая вёска) — першага ў свеце плывучага горада. Яго ўзвядзенне — частка буйнамаштабнага праекта пад назвай Сlуdе Wаtеrfrоnt (Узбярэжжа Клайда), які прадугледжвае маштабную рэканструкцыю берагоў ракі Клайд.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?