Вы тут

У эфір «Беларусь 1» вяртаецца віктарына «Я ведаю!»


Папулярны праект — віктарына для ўсёй сям'і «Я ведаю!», зладжаная сумесна Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам адукацыі, вяртаецца ў эфір канала «Беларусь 1». Ужо 12 студзеня «знайкі» з усёй краіны — школьнікі, якія прайшлі папярэдні адбор у сваіх раёнах і абласцях, адкрыюць захапляльныя інтэлектуальныя спаборніцтвы.


Як і ў мінулым сезоне 2017/18 года, спачатку свае веды прадэманструюць эрудыты з асобна ўзятай паралелі — з 5 па 11 клас, а экзаменаваць і разам з тым падтрымліваць удзельнікаў будуць Георгій Калдун, за пультам вядучага, і Дзмітрый Новік — з педагогамі ў «настаўніцкай». Вучні сярэдніх і старшых класаў, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, працягнуць барацьбу ў суперфіналах, а пераможцаў у кожнай паралелі чакаюць дыпломы і падарунак-сюрпрыз для ўсяго класа.

У медыяхолдынгу «Звяздзе» расказалі, што шоу-віктарына, якая летась мела высокія рэйтынгі і станоўчыя водгукі гледачоў, крыху пашырылася — па-першае, выходзіць у эфір яна цяпер будзе двойчы на тыдзень, па суботах і нядзелях, а па-другое, акрамя вундэркіндаў, у кожным выпуску прадставіць шырокай публіцы таленавітых дзяцей з рэгіянальных школ мастацтваў.

«Я заўжды папярэджваю дзяцей, што пытанні ў нас вельмі розныя — як надзвычай складаныя, на якія не кожны дарослы адкажа, так і самыя простыя, — гаворыць вядучы шоу-віктарыны «Я ведаю!» Георгій Калдун. — У працэсе абмеркавання стараюся разгаварыць кожнага ўдзельніка, каб зразумець: ён ведае правільны адказ проста таму, што завучыў яго, альбо разбіраецца ў прадмеце і можа лагічным шляхам растлумачыць свае высновы. Калі ніхто не ведае адказу, мы з Дзімам Новікам часта звяртаемся да настаўнікаў, або я прашу падняць рукі тых гледачоў у зале, хто ведае адказ, — і дзеці бачаць, што гэта не яны такія някемлівыя, а пытанне насамрэч такое мудрагелістае. І, натуральна, я таксама ніколі не саромеюся прызнавацца, што чагосьці не ведаю, і буду ўдзячны, калі нехта падкажа і растлумачыць».

Некаторыя ўдзельнікі, дарэчы, паспрабуюць свае сілы ўжо другі раз, многія таксама спецыяльна глядзелі мінулы сезон праграмы, каб лепш падрыхтавацца да інтэлектуальных іспытаў. У каго гэта атрымалася і як далёка маглі б прасунуцца ў віктарыне вы — глядзіце і правярайце па суботах і нядзелях у 13.30.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Не штука — навука, а штука — розум

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.