Вы тут

Арцём Мілеўскі вярнуўся ў брэсцкае "Дынама", падпісаўшы кантракт на 2 гады


Украінскі форвард беларускага паходжання Арцём Мілеўскі вярнуўся ў брэсцкае "Дынама". Кантракт разлічаны да канца 2020 года, піша "Прэсбол".


Фота: dynamo-brest.by

Адзначым, што раней АБФФ забараніла "Дынама-Брэст" ажыццяўляць трансферы - рэгістраваць футбалістаў.

Мілеўскі, якому сёння, 12 студзеня спаўняецца 34 гады, у сезонах 2017-2018 ужо выступаў за "Дынама-Брэст". Таксама ў актыве Арцёма выступы за кіеўскае "Дынама", турэцкі "Газіянтэпспар", харвацкія "Хайдук" і "Спліт", румынскі "Канкорд", расійскі "Тосна" і венгерскую "Кішварду".

"У складзе нацыянальнай зборнай Украіны Мілеўскі правёў 50 гульняў, забіў 8 мячоў і стаў чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету 2006 года", - паведамляе афіцыйны сайт "Дынама".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.