Вы тут

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы


111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. На працягу двух дзён спартсмены праводзілі афіцыйныя трэніроўкі. Таксама ў панядзелак адбылася тэхнічная нарада менеджараў камандаў і медыцынскай камісіі.


Усяго на турніры ў Мінску выступяць больш за 100 атлетаў, Беларусь прадставяць танцавальная пара Ганна Кублікова і Юрый Гуліцкі, а ў мужчынскім адзіночным катанні — Якаў Зянько. Найбольш высокія шанцы на прызавыя месцы ў чатырох відах праграмы — у расійскай зборнай, за яе выступяць двухразовыя чэмпіёны Еўропы спартыўная пара Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў, алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Аліна Загітава і дзве ўзыходзячыя зоркі расійскай каманды Станіслава Канстанцінава і Соф'я Самадурава. У мужчынскім адзіночным катанні за медалі будуць змагацца Максім Коўтун і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 года Міхаіл Каляда.

Алімпійская чэмпіёнка  Пхёнчхана  расіянка  Аліна Загітава. Фота БелТА

Пераможцы чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў Мінску ў адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын атрымаюць узнагароду ў 21 тысячу долараў. Сума прызавых за другое месца складзе 16 тысяч, за бронзу — 11 тысяч. У спартыўным парным катанні і танцах на лёдзе прызавыя медалістам складуць 30 тысяч долараў, 20 тысяч і 12 тысяч.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ган­ны За­нкавіч

Загаловак у газеце: Лёд стане гарачым

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.