Вы тут

Першы пераможца чэмпіянату Еўропы па біятлоне – балгарын Красімір Анеў


Спаборніцкую праграму чэмпіянату Еўропы адкрыла мужчынская індывідуальная гонка. Для спартсменаў яна стала сапраўдным выпрабаваннем. Калі для пачатковых нумароў траса была не настолькі цяжкай, то да сярэдзіны і канца гонкі снег станавіўся ўсё цяжэй, лыжня разбівалася. Свой унёсак зрабіла і ветранае надвор'е.


Стрэльбішча ў «Раўбічах» заўсёды славілася сваёй складанасцю. Парывы ​​ветру прымушалі прамахівацца, як пачаткоўцаў, так і лідараў. Вынік — ніхто з 104 біятланістаў, што стартавалі, не адстраляўся «на нуль».

Найлепшым з беларусаў стаў Раман Ялётнаў, ён заняў 15-е месца, Сяргей Бачарнікаў стаў 16-м, Уладзімір Чапелін — 48-ы, Мікіта Лабастаў — 49-ы, Антон Смольскі размясціўся на 63-й пазіцыі.

— Узровень чэмпіянату дастаткова высокі, «Раўбічы» сабралі шматлікіх удзельнікаў этапаў Кубка свету. З пяці промахамі я знаходжуся на даволі высокім месцы. Траса няпростая, месцамі лыжня разбіта, вецер таксама ўносіў свае карэктывы, але былі ўмовы і складаней, — адзначыў Сяргей Бачарнікаў.

— Не хапіла вытрымкі на стрэльбішчы, як звычайна паспяшаўся, хацеў пабегчы хутчэй на дыстанцыю і змагацца за больш высокія месцы. Няма ніякай вялікай радасці ад выніку, хацелася іншага. Бегчы было нялёгка, траса разбіта. Адзначу, што добра нас падтрымлівалі балельшчыкі, гэта прымушала змагацца, каб не было сорамна перад гледачамі, — расказаў Раман Ялётнаў.

— Не магу сказаць, што выступленне для мяне склалася добра, я разлічваў на больш высокія пазіцыі. Сёння быў вельмі моцны вецер, складана страляць. Да таго ж вецер змяніўся падчас гонкі, а візуальна гэтага не заўважыш, таму атрымалася так дрэнна адстраляць на першым агнявым рубяжы. Траса цяжкая, яна патрабуе цяжкай працы, хоць рэльеф у «Раўбічах» адзін з самых простых у Еўропе, — адзначыў Антон Смольскі.

Перамогу ў індывідуальнай гонцы атрымаў балгарскі спартсмен Красімір Анеў, сярэбраным прызёрам стаў нарвежац Тар'е Бё, уладальнік «бронзы» - яго суайчыннік Энрэ Стрэмсхейм.

— Я даведаўся, што лідзірую ў гонцы пасля заключнай стральбы, пасля гэтага стараўся не прайграць, таму што традыцыйна апошні круг для мяне заўсёды вельмі цяжкі, — расказвае пераможца. — Нам вельмі важна зрабіць добры вынік на чэмпіянаце Еўропы, таму мы ніколі не прапускаем гэты турнір. Сёння галоўнай праблемай быў вецер, я стараўся страляць павольна, але дакладна, ведаў, што гэта ў мяне атрымліваецца. Мне дапамагло, што да чэмпіянату я трэніраваўся ў Балгарыі, дзе вецер зімой пастаянны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.